Заява Партыі БНФ: Расійская пагроза рэальна, і рэагаваць на яе трэба адэкватна

З нагоды распаўсюджання ў сродках масавай інфармацыі паведамленняў пра падрыхтоўку Расійскай Федэрацыяй наўпроставага захопу Беларусі Сойм Партыі БНФ прыняў адмысловую заяву.

У заяве Сойм партыі БНФ адзначае, што хоць расійскі імперыялізм быў і застаецца галоўным ворагам суверэнітэту беларускай дзяржавы, цяперашнія паведамленні і каментары "экспертаў" (сярод іх пераважна расіяне) маюць характар "фэйк ньюз" у межах прапагандысцкай кампаніі па дэзінфармацыі беларускага грамадства.

"У галовы людзей спрабуюць убіць думку, што незалежнасць нашай краіны – не рэалізацыя спрадвечнай мары беларусаў пра сваю дзяржаву, а гістарычная выпадковасць, якая недарэчна трымаецца адно толькі на няўстойлівым цвіку аўтарытарнай улады. Неўпрыкмет цвярозы скепсіс разумных беларусаў у дачыненні да 25-гадовага панавання адзінаасобнага кіраўніка прэзентуецца як недавер беларусаў да сваёй незалежнай і суверэннай дзяржавы".

Мэтай гэтай кампаніі ёсць стварэнне атмасферы паражэнства і паняверкі, фармаванне ў беларусаў уражання непазбежнасці страты суверэнітэту.

У якасці адказу на гэтую кампанію Партыя БНФ разглядае ўмацаванне беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці, беларускай мовы, беларускай царквы, беларускай прамысловасці (у тым ліку новых высокіх тэхналогій), беларускага бізнесу, беларускай адукацыі.

"Увесь час існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь расійскі імперыялізм быў і застаецца галоўным ворагам суверэнітэту нашай дзяржавы. Недальнабачнае ўцягванне нашай краіны ў нераўнапраўныя інтэграцыйныя звязы з Расіяй, асабліва ў васйкова-палітычны звяз АДКБ, стварыла сістэмную і даўгатэрміновую пагрозу для незалежнасці Беларусі.

Расійская пагроза цяпер рэальная – гэтаксама як яна была рэальная і раней. Але адэкватнай рэакцыяй на яе будзе не самазабойчы песімізм і нявер’е ў здольнасць беларускага народа ўтрымаць незалежнасць. Рэакцыяй патрыёта павінная быць умацаванне таго, на чым насамрэч трымаецца суверэнітэт нацыі – умацаванне беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці, беларускай мовы, беларускай царквы, беларускай прамысловасці (у тым ліку новых высокіх тэхналогій), беларускага бізнесу, беларускай адукацыі – усяго беларускага. Калі гэты падмурак будзе моцны – то і нашае войска будзе моцным: яно будзе ведаць, што менавіта яно абараняе".

У вайсковай сферы Партыя БНФ разглядае неабходным элементам інтэграцыю Беларусі ў рэгіянальную сістэму міжнароднай бяспекі ў межах Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (АПАД ці NATO), што прадугледжана праграмай Партыі БНФ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-29 17:07:00
Абсалютна непатрэбная грамадству партыя. Гэтую НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ад Расеі яна ўжо разоў сто ці тысячу абараняла. Ў НАТА захацелася б-ч-б змагарам з партыі БНФ? Украіна ўжо была і ў ЕС, і ў НАТА. І да эканамічнага стану 2013 лістапада хоць бы вярнулася праз 25 лят, ды і то калі вернецца да нас і Расеі.

Я думаю, что последние дни доживают эти все б-ч-б партии и рухи. Шкода ад іх. Дзяржаве і грамадству. А карысці ніякай. Рыгоравіч! Пара зачыняць б-ч-б праект.

Больш цікавага на «Новым Часе»: