Расійскія дэпутаты прапануюць адмяніць роўмінг у Беларусі

У Дзярждуму ўнесены законапраект аб адмене «нацыянальнага роўмінгу» на мабільную сувязь і інтэрнэт на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Тэкст апублікаваны ў базе законапраектаў ніжняй палаты парламента.
У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што прыняцце закона дасць магчымасць зрабіць паслугі сувязі больш даступнымі для грамадзян і дапамагчы ў развіцці «інтэграцыйных працэсаў» паміж Расіяй і Беларуссю, піша novayagazeta.ru.

Аўтары дакумента звяртаюць увагу, што пасля таго, як некаторыя аператары добраахвотна адмовіліся ад роўмінгу, а некаторыя знізілі тарыфы, гэта «крыху згладзіла існуючую праблему. Аднак нацыянальны роўмінг у Расіі захоўваецца.

"Такая сітуацыя выглядае несправядлівай на фоне поўнай адмены мабільнага роўмінгу на тэрыторыі Еўрасаюза, а таксама на тэрыторыі Нарвегіі, Ісландыі і Ліхтэнштэйна з 15 чэрвеня 2017 года», — лічаць дэпутаты.

Ініцыятары дакумента тлумачаць, што, паводле статыстыкі, менавіта паміж Расіяй і Беларуссю «склаўся найбольш насычаны міграцыйны абарот», таму заканамерна адмяніць роўмінг з нашай краінай.

Дакумент у Дзярждуму падала група дэпутатаў ад ЛДПР на чале з Вадзімам Дзеньгіным.

Раней Федэральная антыманапольная служба (ФАС) дамовіўся з аператарамі мабільнай сувязі аб адмене нацыянальнага роўмінгу. ФАС таксама прапаноўвала Мінкамсвязі адмовіцца ад нацыянальнага роўмінгу.

У Расіі існуе так званы нацыянальны роўмінг, калі мабільны абанент прыязджае ў рэгіён краіны, дзе не працуе яго сотавы аператар і для атрымання паслуг сувязі ён павінен скарыстацца сеткай іншага аператара.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: