Расійскія сацыялагічныя цэнтры даследуюць Беларусь як Украіну перад вайной (відэа)

Рэдактар беларускай службы міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm Дзяніс Івашын распавёў тэлеканалу "Белсат" інсайдэрскую інфармацыю наконт пачатку правядзення ў Беларусі даследаванняў расейскімі сацыялагічнымі цэнтрамі.

На ўмовах ананімнасці пра гэтыя даследаванні распавяла адная з рэспандэнтак, якая сталася непасрэднай сведкаю іхнага здзяйснення ў Беларусі. Збіраецца статыстычная й аналітычная інфармацыя пра грамадскую думку беларусаў што да падставовых палітычных чыннікаў, стаўлення да Расійскай Фэдэрацыі й так званай Саюзнай дзяржавы. Вывучаецца якасны й колькасны патэнцыял тых, хто сімпатызуе Расіі, а таксама тых, хто варожа да яе ставіцца. Даследуецца мажлівасць здзяйснення любога з запланаваных Расіяй сцэнароў па дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі.

Дзяніс Івашын, рэдактар беларускай службы InformNapalm:

Увесь набор дадзеных пытанняў цалкам адпавядае тым сацыялагічным даследаванням, якія Расія праводзіла ў дачыненні да Украіны напярэдадні сваёй ваеннай агрэсіі. Цэлы пул расійскіх сацыялагічных цэнтраў засяроджаны на гэтым напрамку.

Збор аналітычнай інфармацыі расійскімі сацыялагічнымі цэнтрамі сведчыць пра намер актуалізаваць і адкарэктаваць усю наяўную інфармацыю пра насельніцтва Беларусі. Паводле атрыманых дадзеных, вядзецца перадусім пра ўзроставы кантынгент – ад 17 да 35 гадоў – які мае найбольшы баяздольны патэнцыял. Відавочна, што з улікам актывізацыі мабілізацыйнай дзейнасці прарасейскіх арганізацыяў, нарошчвання інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў абаронным сектары, павялічэння наўпроставага эканамічнага й палітычнага ціску, адбываецца канчатковая рэалізацыя праекту пабудовы так званай Саюзнай дзяржавы Расіі й Беларусі. Пад выглядам саюзніцкіх пагадненняў для нашай краіны паўстае наўпроставая пагроза інкарпаравання ў склад Расійскай Фэдэрацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-04 16:35:28
Mamma Mia! Я та думаў, што ты Дзяніс па сваёй жырналісцкай працы за лез у тэму рэстарацыя ля Курапатаў, а ты Дзяніс рэдактар беларускай службы InformNapalm?! Звычайны б-ч-б змагар? Mamma Mia! Што тварыцца на баржэ. І ты, Новы час, з такімі кадрамі думаеш перамагчы у судовай справе вакол тэмы Курапаты? Ни в жисть.
  • Цьфу!
  • 2018-10-07 01:25:52
Старков, аўтар гандлёвай маркі Бульбаш, жуйце свой гамбургер і не камандуйце беларусам, што ім рабіць на іх зямлі.
Вы не маеце на гэта ніякага маральнага права.
Дзякуй Дзянісу Івашыну за расследаванні.

Каментаваць