Расійскія СМІ: Чаму беларусы не ваююць з намі ў Сірыі?

Журналіст расійскай газеты «Сегодня» Аляксей Арцах, да свайго здзіўлення, не знайшоў у пуцінскай Расіі вайсковых хаўруснікаў і вымушаны быў прызнаць, што яго краіна ператварылася ў сусветнага ізгоя. Ён настойвае на тым, што беларуская авіяцыя павінна бамбіць сірыйскіх паўстанцаў у Латакіі.



«Чаму мы зноў апынуліся ў ролі палітычных ізгояў, і акрамя самога Асада і курдаў нас ніхто не падтрымаў?

Адказ не такі складаны, як здаецца на першы погляд. Мы проста, як заўсёды, дзейнічаем на эмоцыях без выразнага плана з яснай мэтай і фіналам.

Але не будзем расплывацца думкай па дрэве, задамо сабе пытанне, а ці ёсць у нас у свеце хаўруснікі для барацьбы ў Сірыі? Высветлілася, што не. Нас ніхто не падтрымаў на справе — Кітай і Індыя, як заўсёды, нейтральныя, Заходняя Еўропа — пад пятой NATO, Лацінская Амерыка — далёка, у Афрыцы — свае праблемы, а ў такіх нашых сяброў, як выспы Таго, проста няма войска», — піша журналіст.

Вырашыць «праблему» Арцах прапануе, прымусіўшы беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку выконваць «саюзніцкія абавязанні» па АДКБ і адправіўшы ваяваць у Сірыю на баку Расіі беларускае войска.

«Штогод мы праводзім маштабныя вучэнні з прыцягненнем тысяч вайскоўцаў і сотняў адзінак баявой тэхнікі, здзяйсняем шматкіламетровыя маршы ў пустынях, дэсантуемся на крайняй поўначы.

Навошта?

Пытанне павісла ў паветры.

Дык чаму ж на нашай авіябазе ў Хмейміме дагэтуль не кватаруе пара звёнаў знішчальнікаў беларускіх ВПС з нашай сумеснай базы ў Баранавічах? Бо мы так цудоўна інтэграваліся, экіпажы выдатна ведаюць адзін аднаго, не раз выконвалі сумесныя навучальныя задачы. Ці не час Лукашэнку не на словах, а на справе паказаць брацкую любоў двух славянскіх народаў?» — сцвярджае расійскі журналіст.

harodniaspring.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: