Распаўсюднік «Новага часу» правёў трое сутак за кратамі

Аляксандр Процка, гомельскі актывіст, пенсіянер і распаўсюднік газеты «Новы час» у Гомелі, быў асуджаны судом Савецкага раёну Гомеля на трое сутак за нібыта ўдзел у несанкцыяваным мітынгу і шэсці.

У суботу, 25 сакавіка, калі 12 гадзін як звычайна спадар Аляксандр атрымаў на пошце пасылку з газетамі і пайшоў на плошчу Паўстання, дзе ў гэты час праводзіліся шматлікія кірмашы і іншыя гарадскія мерапрыемствы. Пачаў раздаваць “Новы час”, перайшоў на іншы бок, дзе стаяла некалькі чалавек, у тым ліку з нацыянальнымі сцягамі. Ім ён таксама пачаў раздаваць газету. Менавіта каля гэтых сцягоў Аляксандра Процку і сфатаграфавалі людзі ў цывільным.

Гэта было расцэнена, як удзел у мітынгу, а шлях распаўсюдніка ад вуліцы 8 сакавіка да Тэльмана, як несанкцыянаванае шэсце. У выніку сталы чалавек правёў выходныя ў пастарунку (разам з ім арыштавалі і каля 100 асобнікаў газеты), а 27 сакавіка ў 13.50 суддзя Савецкага суда Гомеля Андрэй Лагуновіч прыгаварыў пенсіянера Аляксандра Процку да 3 сутак адміністратыўнага арышту.

Сёння спадар Аляксандр выйшаў на волю. Забраў ён і не распаўсюджаныя газеты. Так што, гамельчукі, звяртайцеся!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: