«Распаўсюджваюць звесткі, якія дыскрэдытуюць краіну»: пададзены пазоў аб ліквідацыі адукацыйнага цэнтра

Мінгарвыканкам ініцыяваў закрыццё Моладзевага адукацыйнага цэнтра «Фіяльта». Адпаведны пазоў накіраваны ў Мінскі гарадскі суд, паведамляе «Зеркало».


— Паводле інфармацыі, прадастаўленай упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена (у ходзе праверкі), што ГА МАЦ «Фіяльта» ажыццяўляе дзейнасць, не адпаведную мэтам і прадмету, названым у статуце, а службовыя асобы аб'яднання распаўсюджваюць загадзя ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, — гаворыцца ў пазоўнай заяве, копія якой ёсць у рэдакцыі.

«Фіяльта» — некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў лютым 1995 года. За гэты час было праведзена больш за дзве тысячы розных адукацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку лекцыі, дыскусіі, выставы, кінапаказы, майстар-класы, варкшопы, моўныя клубы і многае іншае.

На мінулым тыдні стала вядома, што Мінгарвыканкам і мясцовыя ўлады іншых гарадоў ініцыявалі ліквідацыю шэрагу праваабарончых і недзяржаўных асветніцкіх і грамадскіх арганізацый. Працэдура ліквідацыі большасці з іх была запушчаная 22 ліпеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: