Рассельгаснагляд зноў увёў абмежаванні на прадукцыю шэрагу беларускіх харчовых прадпрыемстваў

Мова ідзе пра абмежаванні на пастаўкі, узмоцнены лабараторны кантроль і прыпыненне сертыфікацыі прадукцыі цэлага шэрагу беларускіх прадпрыемстваў з прычыны парушэння нормаў ЕАЭС, паведаміла расійскае ведамства вечарам 9 лютага, паведамляе «Радыё Свабода».
Здымак «Радыё Свабода»

Здымак «Радыё Свабода»



Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

У прыватнасьці, у Расіі прынятае рашэнне ўвесці часовыя абмежаванні ў дачыненні да ІП «Інка-Фуд» у сувязі з паўторным выяўленнем рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (даксіцыклін) у каўбасных вырабах ў адным выпадку і выяўленнем незаяўленай ДНК буйной рагатай жывёлы ў гатовай прадукцыі з мяса птушкі ў другім выпадку.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні да наступных прадпрыемстваў:

ААТ «Кастрычніцкі завод СОМ» — за выяўленне рэшткаў сульфаметаксазолу ў сухім малацэ;
ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыклін) у ялавічыне;
ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» філіял Клецкі — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (оксітэтрацыклін) у сухім малацэ;
ААТ «Барысаўскі Мясакамбінат „1“ — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (оксітэтрацыклін) у каўбасных вырабах;
ААТ» Калінкавіцкі мясакамбінат» — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыклін) у ялавічыне;
ААТ «Милкавита» — за выяўленне наяўнасці сухога малака ў пітных вяршках ультрапастэрызаваных;
ААТ «Малако» — за выяўленне рэшткаў тылазіну ў малочнай сыроватцы;
ЗАТ «Партнёр і К» — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (тэтрацыклін) у ялавічыне,
ТАА «Старфуд» — за выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (даксіцыклін) у каўбасных вырабах.

Рассельгаснагляд таксама паведамляе, што «праінфармаваў кампетэнтныя органы» Беларусі аб выяўленых неадпаведнасцях ў прадукцыі наступных прадпрыемстваў:

ТАА «ЭкспортАльфагруппы» — за выяўленне бактэрый групы listeria monocytogenes у ялавічыне;
ААТ «Милкавито» — за выяўлення неадпаведнасці масавай долі тлушчу ў малацэ.

Згадваюцца ў паведамленьні Рассельгаснагляду і іншыя беларускія прадпрыемствы.

У 2017 годзе Рассельгаснагляд неаднаразова абмяжоўваў пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на расійскі рынак.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў снежні 2017 году паведаміла журналістам, што пад санкцыямі Рассельгаснагляду знаходзяцца 54 беларускія кампаніі. Пры гэтым у Мінсельгасхарчы адзначалі, што часта прэтэнзіі, якія прад’яўляюцца Рассельгаснаглядам да беларускіх кампаніяў, «бываюць несправядлівыя.»

Паводле ацэнак Мінсельгасхарча, у 2017 годзе Беларусь у Расію недапаставіла прадукцыі на сотні мільёнаў долараў з прычыны санкцый, якія ўводзяцца Рассельгаснаглядам.

У 2017 годзе ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта ў Беларусі была заведзена крымінальная справа «за нанясенне шкоды краіне» у сувязі з забаронамі паставак у Расію прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!