Ратвейлер адгрыз руку жанчыне

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Бабруйску. Гаспадар сабакі гаворыць, што жывёла не праяўляла раней агрэсіі.



Сабака пароды ратвейлер напала на жанчыну, пра здарэнне "Вечернему Бобруйску" распавяла выконваючая абавязкі галоўнага лекара Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі Марына Цімафеева.

У выніку пацярпелая засталася без рукі і была адпраўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Сабаку застрэлілі, а яго галаву перадалі на экспертызу ў Магілёў, каб высветліць, ці не пакутавала ці жывёла на шаленства.

Выпадак адбыўся ў пачатку ліпеня ў вёсцы Мальева Кавалеўскага сельсавета Бабруйскага раёна.

— Пацярпелая — жонка майго бацькі, прапісана ў адным доме са мной. Працую я ў Бабруйску. Паступіў выклік аб нападзе сабакі. Я адразу ж прыехаў і ўбачыў, што каля дома ўжо стаіць міліцыя. Ратвейлер радасна кінуўся да мяне, віляючы хвастом, быццам нічога не адбылося. Я апрануў сабаку ланцужок. Рука жанчыны ляжала на падлозе — прышыць яе не атрымалася б: костка была раздробленая, — распавёў уладальнік сабакі. 

Паводле яго слоў, "жывёла не была агрэсіўнаю".  Жанчына апранула куртку, каб выйсці з дому, а сабака накінуўся на яе.

Кінолагі заўсёды папярэджваюць: не ўмееце абыходзіцца з небяспечнымі пародамі сабак — лепш трымайцеся ад іх далей!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: