Разбурыць Грушаўку ўлады хочуць, але не могуць

Мінскі гарвыканкам абяцаў скончыць са старою забудоваю Грушаўкі да канца 2015 года, але не даў рады.



Фота belsat.eu


Адзіныя афіцыйныя жыхары раёну — Сусана Мкртчан з сынам. Паволі з’яўляюцца і неафіцыйныя: грушаўскія хаты ўпадабалі бяздомныя.

 

Мінскія ўлады атрымалі на знос старой Грушаўкі грошы з бюджэту, але на сёння раскідалі толькі дзве хаты і адзін барак. Большасць дамоў дагэтуль так і стаяць «гатовыя да зносу».

 

Гаворка ідзе, перадусім, пра драўляны дом на рагу вуліцы Хмялеўскага, што побач з праваслаўнаю царквою. Суседзі кажуць, што ў хаце пасяліліся бамжы.

 

Справа Сусаны Мкртчан

 

На бараку па вуліцы Папаніна, 2а ўжо некалькі гадоў вісіць шыльда «Пад знос», але разбурыць дом улады не могуць, бо ў адным з пакояў жыве Сусана Мкртчан з сынам — жанчына працягвае аплачваць жыроўку, у якой, сярод іншага, фігуруе пункт «прыбіранне тэрыторыі», хаця двара даўно ніхто не прыбірае.

 

Сусана 14 гадоў адпрацавала ў ЖРЭА Маскоўскага раёну, і, паводле яе словаў, дырэктар вусна абяцаў ёй двухпакаёўку ўзамен за пакой у бараку. Калі ў 2013 годзе Мкртчан звольнілі, пра абяцанні ў арганізацыі забылася.

 

Аднак Сусане ўдалося выйграць справу ў судзе. Жытла ёй так і не далі, але і выселіць цяпер не могуць. Магчыма, гэты барак застанецца адзінаю драўлянаю выспаю у бетонным моры шматпавярховікаў — прыкладна так, як гэты дом пасярод шашы ў Кітаі, які не знеслі, бо адзін з жыхароў адмовіўся выязджаць.

Таксама ў бліжэйшы час наўрад ці будуць руйнаваць баракі і па вуліцы Лермантава: жыхарам да гэтага часу не далі альтэрнатыўнага жытла, хаця размовы пра іх высяленне вядуцца яшчэ з савецкіх часоў.

 belsat.eu

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: