Раздзельны збор пратэрмінаваных лекаў у Мінску будзе арганізаваны з наступнага года

Раздзельны збор пратэрмінаваных лекаў у Мінску плануецца ажыццяўляць з красавіка 2021, паведаміла агенцтва "Мінск-Навіны".
Праект рашэння "Аб абыходжанні з адходамі пратэрмінаваных лекавых сродкаў" быў аднагалосна зацверджаны дэпутатамі Мінгарсавета на 20-й чарговай сесіі 18 верасня.

"У мэтах паасобнага збору пратэрмінаваных лекавых сродкаў неабходна вызначыць месца ўстаноўкі кантэйнераў для іх у аптэках, бальніцах, паліклініках, амбулаторыях і іншых арганізацыях, якія аказваюць насельніцтву медыцынскія паслугі. Размяшчэнне ў кантэйнерах адходаў будзе ажыццяўляцца фізічнымі асобамі самастойна або шляхам перадачы ўпаўнаважаным работнікам такіх арганізацый", - пракаментаваў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.

"Таксама неабходна вызначыць арганізацыю, адказную за збор, выдаленне і абясшкоджванне адходаў пратэрмінаваных лекаў на тэрыторыі Мінска, забяспечыць каардынацыю работ па абыходжанні з такімі адходамі", - дадаў чыноўнік.

Адпаведныя даручэнні будуць дадзены выканаўчаму камітэту і яго структурным падраздзяленням.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: