Разважаючы над указам, альбо «Куханька для...»

"На фоне стабільна-татальнага крызісу, зацягвання пятлі драконаўскіх законаў па адцісканні грошай у насельніцтва Указ выглядае ўрачыста здзекліва", — піша ў сваім блогу на bchd.info Таццяна Севярынец.



“Атрымаўшы адказ кіраўніка спраў Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Сысоева на свой зварот наконт куханькі за 1200$ для аблвыканкаму, палезла ў інтэрнэт шукаць, што ж гэта за указіўка такая. Ёсць! Праўда, “вытрымкі”, але там знайшла і пералік асобаў, каму дзяржава за кошт і рэспубліканскага, і мясцовых бюджэтаў надае арэнднае жытло “В целях предоставления отдельным категориям государственных служащих арендного жилья, создания надлежащих условий для выполнения ими служебных обязанностей, их безопасности и (или) охраны государственных секретов…».

На фоне стабільна-татальнага крызісу, зацягвання пятлі драконаўскіх законаў па адцісканні грошай у насельніцтва Указ выглядае ўрачыста здзекліва. Увесь яго тут прыводзіць не мае сэнсу — дастаткова такім цікаўным, як я, залезці ў нэт ды пачытаць, каб яшчэ раз уразіцца цынізмам улады. 

Я спынюся на лічбах: колькасць асобаў нацыянальнага маштабу, якім даецца арэнднае жытло ў Мінску — 217 (прэзідэнт, намеснікі-памагатыя, міністры, пракуроры, дэпутаты, сенатары); за кошт мясцовых бюджэтаў +77 дзеячаў-рэгіяналаў + па два чалавекі па гарадах гарадскога ці абласнога падпарадкавання…  

Карацей, добрая тысяча крывасмокаў набіраецца. А дадаць сюды 16 ці то 18 рэзідэнцый… Дарэчы, кампутар ніяк не захацеў выдаваць сакрэт, а колькі ж за камунальныя паслугі плацяць арэндатары? Таямнічая фраза — “у межах базавай адзінкі”.

А, яшчэ Указ прадугледжвае сітуацыі, калі камусьці штосьці не спадабаецца з “оборудования” (тлумачыцца: мебель, бытовые приборы), то ён мае права замяніць у межах 25% ад усёй сметы.

Што тут нейкая куханька за 1200$? Пырскі!

Дзе тут здзіўляцца, што 25 кастрычніка 1917 года натоўп змораных раз’юшаных рабочых і матросаў разнёс ушчэнт Зімовы Палац, гадзіў у шматмільённыя кітайскія вазы ды рваў шыкоўныя парт’еры на парцянкі.

Скажыце мне, што дзяржаўныя мужы, якія давялі краіну да дэфолту, маюць права на “надлежащие условия” — не пагаджуся!




Нагадаем, Віцебскі аблвыканкам абвясціў тэндар на выраб кухоннага гарнітура арыентыровачным коштам 2410 рублёў. З патрабаваннем растлумачыць неабходнасць набыцця кухні аблвыканкамам да віцебскіх уладаў звярнулася каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. Яна атрымала адказ, падпісаны кіраўніком справамі Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Сысоевым, што кухонная мэбля закупляецца для абсталявання арэнднага жылля згодна з указам прэзідэнта № 535 ад 17 лістапада 2014 года.


Паводле bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-12-20 12:50:36
Спроба адказу на пытанне "што рабіць": http://belisrael.info/?p=8824

Больш цікавага на «Новым Часе»: