Развітанне з Раманам Бандарэнкам пройдзе заўтра

Развітанне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца заўтра, 20 лістапада.



Заўтра, 20 лістапада, з 11-й да 12-й гадзіны ў Храме Уваскрашэння Хрыстовага (вуліца Гамарніка, 27А) пройдзе развітанне з Раманам Бандарэнкам.

Родныя просяць усіх, хто хоча прыйсці на развітанне з Раманам, быць у масках, не рабіць фота і відэа ў царкве, не прыносіць лампадкі, таму што не будзе магчымасці іх забраць.

Кветкі і вянкі можна будзе пакінуць ля ўваходу ў царкву

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: