Развітанне з Уладзіславам Ахроменкам пройдзе ў суботу

Развітанне з пісьменнікам Уладзіславам Ахроменкам адбудзецца 17 лістапада з 10:00 да 11:20 у Чырвоным касцёле Мінска.
Пахаваюць пісьменніка на Заходніх могілках. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Аксана Спрынчан.
Уладзіслаў Ахроменка памёр 9 лістапада на 54-м годзе жыцця. Падчас паездкі ў Беласток (пісьменнік жыў у Чарнігаве) у яго здарыўся інсульт.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!