Развітанне з Анатолем Грыцкевічам адбудзецца 22 студзеня

Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.



Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.
 
 
Развітанне адбудзецца 22 студзеня а 12 гадзіне.
 
 
З яе слоў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Мінска. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай супольнасці ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.
 
 
Анатоль Грыцкевіч — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзесяткаў кніг, прысвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі перыяду барацьбы за незалежнасць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Елена
  • 2015-01-21 16:32:32
Он многое оставил потомкам. Его имя долго будет в памяти их.

Больш цікавага на «Новым Часе»: