«Разы ў тры-чатыры танней». Лекары распавялі, колькі замежнікаў прыехалі ў Беларусь змяніць пол

У 2019 года ў Беларусі змянілі пол чацвярым замежнікам. Гэта былі грамадзяне Расіі і Украіны.
У Беларусі аперацыі па змене полу замежнікам робяць толькі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Жадаючых у нашу краіну пакуль прыязджае трохі, але цікавасць да гэтай паслугі расце.

У асноўным сярод турыстаў-пацыентаў — расіяне і ўкраінцы. У планах тураператараў, якія займаюцца медыцынскім турызмам, прыцягваць кліентаў з Тайланда.

Такія аперацыі замежнікам у нас робяць толькі па медыцынскіх паказаннях, — падкрэслівае Ганна Кротава, уладальнік кампаніі-аператара медыцынскага турызму.

— Змена полу адбываецца ў чатыры этапы, — распавядае Таццяна Кацуба, начальнік аддзела пазабюджэтнай дзейнасці Мінскай абласной клінічнай бальніцы. — Як правіла, да нас такія пацыенты прыязджаюць ужо са замененым пашпартам і праходзяць у нас апошні — чацвёрты этап, калі хлопчык ператвараецца ў дзяўчынку ці ж дзяўчынка — у хлопчыка.

Кошт працэдуры — каля 5000 даляраў. У гэты кошт уваходзіць знаходжанне, якое доўжыцца каля двух тыдняў, і лячэнне.

— Гэта разы ў тры-чатыры танней, чым у іншых краінах, — адзначае Таццяна Кацуба.

Паводле TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!