Рэдактара «Нашай Нівы» затрымалі на трое сутак

Ён з'яўляецца падазраваным па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).
Ягор Марціновіч

Ягор Марціновіч

Бліжэйшыя трое сутак Ягор Марціновіч правядзе ў ізалятары, паведаміла ў фэйсбуку яго жонка, журналістка tut.by Адар'я Гуштын.

Справа заведзеная на падставе размешнанага ў выданні артыкула з выказваннем дыджэя Улада Сакалоўскага аб тым, што нібыта на Акрэсціна яго збіваў асабіста намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў.

Сёння раніцай у кватэры журналіста УСБ МУС зладзіла ператрус. Па словах Адар'і, Ягор даваў ім раней паясненні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова, сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх. 

Ператрус праходзіў па ўсіх правілах, у Ягора Марціновіча ёсць адвакат.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: