Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life аштрафавалі і выпусцілі з РАУС (абноўлена)

Рэдактарку спецпраектаў гарадскога партала Hrodna.life Ірыну Новік. адпусцілі з РАУС Ленінскага раёна Гродна, піша Telegram-канал партала.

Яе пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь, паведаміў галоўны рэдактар сайта Аляксей Шота.

Новік была затрыманая раніцай 1 чэрвеня, калі прыйшла ў аддзяленне міліцыі па выкліку да ўчастковага. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Паведамлялася, што яе будуць судзіць як фізічную асобу па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», нагадвае REFORM.by.

30 траўня быў затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота. У яго кватэры правялі агляд і канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, старыя жорсткія дыскі і бел-чырвона-белы парасон. На Шоту склалі пратакол аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Увечары, адразу пасля таго, як яго адпусцілі, сілавікі прыехалі да дома Ірыны Новік, але ніякіх дзеянняў праводзіць не сталі — пастаялі ля пад’езда і затым з'ехалі.

У сакавіку ў Ірыны Новік ужо праводзіўся ператрус, які доўжыўся 4 гадзіны. Тады яна праходзіла сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. Следчы і двое апэратыўнікаў канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: