Рэнэ Фазел: ІІХФ лічыць чэмпіянат у Мінску недарэчным, бо пытанні бяспекі застаюцца нашым праярытэтам

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея і сябар Лукашэнкі пракаментаваў адмену хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску.

— Вельмі сумна, што прыйшлося адмяніць заяўку на сумеснае правядзенне турніру ў Мінска і Рызе,сказаў Рэнэ Фазел. — Падчас гэтага працэсу мы спрабавалі спрыяць таму, каб чэмпіянат свету можна было выкарыстоўваць у якасці інструмента для прымірэння, каб дапамагчы вырашыць сацыяльна-палітычныя праблемы, якія адбываюцца ў Беларусі, і знайсці пазітыўны шлях наперад. І хоць Савет ІІХФ лічыць, што чэмпіянат свету не павінен выкарыстоўвацца для палітычнай прапаганды якім-небудзь бокам, ён прызнаў, што правядзенне гэтага мерапрыемства ў Мінску было б недарэчным. Бо ёсць больш сур'ёзныя праблемы, якія трэба вырашаць — гэта і бяспека каманд, гледачоў, афіцыйныях асоб. Бяспека павінна заставацца прыярытэтам.

Нагадаем, што сёння Рада ІІХФ прыняла рашэнне пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату свету. Куды перанясуць беларускую частку турніру, пакуль невядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: