«Рэпарцёры без межаў»: у 2018 годзе ў свеце забіта 80 журналістаў

З пачатку 2018 года ў свеце былі забітыя не менш за 80 журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Спіс апублікавала ў аўторак міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
Больш за палову загінулых журналістаў прыпадае на пяць дзяржаў — Афганістан (15 чалавек), Сірыю (11), Мексіку (9), Емен (8) і Індыю (6). Пры гэтым Мексіка з'яўляецца адзінай краінай з высокай колькасцю забітых журналістаў, дзе не адбываецца ўзброены канфлікт, адзначаюць праваабаронцы. Усяго ў зонах ваенных канфліктаў за 11 месяцаў 2018-га загінулі 44 журналісты.

Акрамя таго, у цяперашні час у свеце 348 журналістаў знаходзяцца пад вартай. Па дадзеных міжнароднага Камітэта па абароне журналістаў, ужо трэці год запар толькі ў дзяржаўных турмах за сваю прафесійную дзейнасць знаходзіцца больш за 250 журналістаў у свеце, у тым ліку 33 жанчыны.

"Чалавекам года" па версіі амерыканскага часопіса Time у 2018 годзе стала група журналістаў. Яны былі ўдастоены такога звання за адважную рэпарцёрскую дзейнасць. У іх лік увайшлі забіты саудаўскі журналіст Джамаль Хашогі, арыштаваныя ў М'янме журналісты Reuters, рэдакцыя газеты The Сapital Gazette,якая падвергнулася нападу, філіпінка Марыя Рэсса, якая знаходзіцца пад пагрозай крымінальнага тэрміну, намеснік галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Эхо Москвы" Таццяна Фельгенгауэр, якая перажыла напад і іншыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: