Рэпер Яўген Пятроў асуджаны да году калоніі за песню пра Лукашэнку

Суд Добрушскага раёна пакараў годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў песні аўтарства маладзёна, паведамляе «Вясна».
Песня, за якую судзілі хлопца, мае назву «Лукашенко, уходи».

Яўген Пятроў — грамадзянін Расіі, а значыць, пасля адбыцця пакарання ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3. Невядома, ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суда, бо ў яго не было адваката на працэсе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: