Рэпрэсіі ў Беларусі: затрыманы Павал Белавус

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал МотолькоПомоги.
Павал Белавус

Павал Белавус

Павал Белавус, уласнік крамы symbal.by, вядомы беларускі арт-мэнэджар, быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ Валожынскага раёна. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале Антона Матолькі.

«Мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ Валожынскага раёна каля вёскі Суднікі. Ехаў галасаваць на ўчастак. Зараз вязуць на праверку алкагольнага стану ў Валожын», — паведаміў Павал.

Нагадаем, раней крама symbal.by сутыкнулася з рэпрэсiямi праз наклад цішотак з прынтом «Псіхо3%». На краму былі выкліканы шматлікія праверкі, яна была вымушана спыніць дзейнасць афлайн і пазбавілася памяшкання ў цэнтры горада. Цішоткі былі канфіскаваныя.

У апошнія дні працы крамы да яе выстойваліся вялікія чэргі з жадаючых набыць нешта на памяць. У першы дзень такой чаргі да людзей пад'ехаў аўтазак, некаторыя з пакупнікоў былі гвалтоўна затрыманыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: