Рэстарацыю «Паедзім, паядзім» ля Курапатаў хацелі адкрыць сёння (фота, дапаўняецца)

Сумнавядомую рэстарацыю "Паедзім, паядзім" каля ўрочышча Курапаты збіраліся адкрыць  5 чэрвеня а 15:00.


Як стала вядома "Новаму часу", кіраўніцтва рэстарацыі выклікала міліцыю супраць грамадскіх актывістаў, якія дзяжураць на месцы і маюць намер не дапусціць адкрыццяя "рэстарацыі на костаках".

Рэстаранам «Паедзем, паядзім» валодае кампанія сумаснае таварыства з абмежавай адказнасцю «БелРэстІнвест». Капітал якой краіны быў укладзены ў бізнэс, невядома.

Першапачаткова адкрыццё рэстарацыі планавалася на 1 чэрвеня, але гэтага не адбылося.

Фота Сяргея Пульшы


Як паведамляе Сяргей Пульша, адкрыць рэстарацыю пакуль не атрымалася. Прадстаўнікі ўстановы змылі вадой з асфальта зроблены актывістамі надпіс вуглём: "Рэстаран на касцях. Паядзім?"

У рэстарацыю спрабаваў заехаць яе пастаўшчык. Але актывісты сталі жывым шчытом ля брамы і не прапусцілі аўтамабіль.


Жывую трансляцыю вядзе Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: