
Фота Алены Ляшкевіч

Сведкамі адкрыцця сталі рэжысёр Аляксей Туровіч і грамадскі актывіст Леанід Кулакоў. Паводле іх, дзесьці а 21-й гадзіне афіцыянты пачалі абслугоўваць наведнікаў за столікамі. Аркуш з надпісам «Закрыто» знік з брамы. Праўда, сёння, калі на подступах з'явіліся пратэстоўцы, паперку вярнулі назад, паведамляе Радыё Свабода.
Сёння, як і ў папярэднія дні, актывісты сабраліся а 12-ай гадзіне і пачалі чытаць вершы. Нягледзячы на адкрыццё рэстарацыі, у абаронцаў ёсць яшчэ шмат розных ідэяў, напрыклад, станавіцца ў чаргу і масава выпісваць кнігу скаргаў. Ёсць і іншыя. Напрыклад, сабатаваць працу гэтага аб’екта, прыходзячы туды ў самую «гадзіну пік», замаўляючы шклянку вады, і седзячы з гэтай шклянкай па тры-чатыры гадзіны — проста займаючы месца. Альбо браніраваць рэстарацыю пад мерапрыемства — і на яго не прыходзіць. У такім выпадку, канешне, рэстарацыя можа браць грошы за «перадзамову», але ў час, калі тое ж самае можна зрабіць у іншых месцах бескаштоўна — нявыгадна. Можна запрасіць на гэты аб’ект правяраючых.
Абмеркаванне:
Anatol Starkou
Anatol Starkou
Anatol Starkou
- Згарэў сарай,
Згарэла хата,
Дый у суседа нешта вунь дыміць...
- Мо першачок?
- Ды не - гарбата.
Яму з ёй жыць яшчэ ды жыць!
- Й не ныць, як мы. Не ныць!
- Грамадства наша не багата.
Грамадства нашае шкада,
Калі замест крутога першачка
Яно балУецца гарбатай.
- Й не пытае першаадкрывальніка
Адроджанага першачка,
Як самагонку гнаць:
Ці то ў сараі, ці то ў хаце?
- Yes!
- Ага.
- Налій мне, дружа, першачка.
- Згарэў сарай,
Згарэла й хата...
- Навошта адчыніў я Курапаты?!
Аляксей Хадыка