Рэстарану «Поедем, поедим» абвясцілі грамадскі байкот

Ля брамы рэстарана «Поедем, поедим» 18 ліпеня прайшла прэс-канферэнцыя, падчас якой абаронцы Курапатаў агучылі комплекс мер уздзеяння на ўладальнікаў.

Каардынатар пратэстаў Павел Севярынец заклікаў 19 ліпеня а 14.00 далучацца да пікетавання яшчэ аднаго з рэстаранаў уладальнікаў «Поедем, поедим» у Мінску, «Гранд Кушавель». Абаронцы плануюць раздаваць улёткі, тлумачыць наведвальнікам, чым Зайдэс і Сурыс займаюцца ў Курапатах, і рэкамендаваць не наведваць рэстаран. Паралельна з 12.00 будзе працягвацца варта ў Курапатах. 

Акрамя таго, будзе весціся праца з пастаўшчыкамі рэстарана «Поедем, поедим». Сёння накіраваны звароты да кампаній «Лідскае піва», «Vino&Vino», «Мароз прадукт», у е-дастаўку Еўраопта з заклікам спыніць супрацоўніцтва. Будуць накіраваныя лісты і да іншых пастаўшчыкоў. Калі звароты будуць праігнараваныя, то байкот будзе здзяйсняцца праз сацыяльныя сеткі. Адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык дадаў, што пастаўшчыкі ўжо шыфруюцца. Да рэстарана цяпер рэдка прыязджаюць машыны з рэкламай, супрацоўнікі адмаўляюцца называць свае кампаніі.

Акрамя пастаўшчыкоў байкот будзе абвешчаны агрэсіўным наведвальнікам.


Акрамя пастаўшчыкоў байкот будзе абвешчаны агрэсіўным наведвальнікам.

У замежныя амбасады будуць накіраваныя прапановы не выдаваць візы ахоўнікам, наведвальнікам і ўладальнікам «Поедем, поедим». Шэраг дзеянняў па байкоце будзе адбывацца ў інтэрнэце. 20 ліпеня а 12.00 на Сядзібе БНФ збярэцца штаб грамадскага байкота. Абаронцы запрашаюць людзей далучацца і падкрэсліваюць, што ўсе дзеянні па байкоце будуць адбывацца негвалтоўна. «Гвалт ідзе ад уласьнікаў рэстарацыі, не ад нас» — адзначаюць абаронцы.
Кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька адзначыла, што ўпершыню сутыкнулася з маўчаннем пракуратуры: цэлы месяц не адказвае на зварот, хаця павінна гэта зрабіць цягам двух тыдняў. Пракуратура яўна чакае, не ведае, як рэагаваць. Абаронцы атрымалі адказы з рай- і аблвыканкама, з Міністэрства культуры. Апошняе сцвярджае, што не зацвярджала праект Бульбаш-хола, абмяркоўвалася толькі ўстанова прыдарожнага сервісу ІП Лебедзевай.

На думку Ганны Шапуцькі, варта вярнуцца да стану ахоўных зон Курапатаў 2003 году. У сваёй прамове актывістка згадала даследаванні Дзяніса Івашына, апублікаваныя на старонках «Новага часу», дзякуючы якім высветлілася, што большасць акцый «Поедем, поедим» належыць не беларусам. Рэстаран яўна не мае прыбыткаў ад наведвальнікаў, магчыма, «выжывае» за кошт кейтэрынгу. «Справа годнасці кожнага беларуса — абараніць мемарыял» — кажа спадарыня Ганна.

Пасля прэс-канферэнцыі частка абаронцаў паехала ў Адміністрацыю Лукашэнкі перадаваць зварот з патрабаваннем правесці праверку і перагледзець ранейшы дазвол на дзейнасьць рэстарацыі побач зь месцам расстрэлаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Илона
  • 2018-07-19 07:34:54
Я думаю- не пойти ли змагарам - шариковым - ВОН из Куропат и не трогать своими грязными многострадальное место.
  • Одноклассница
  • 2018-07-25 23:28:08
Вот уж точно. В шариковых и дармоедах Куропаты не нуждаются. Целыми днями околачиваются по городу, ерундой занимаются, а потом еще за народные налоги жрут, когда на сутки попадают. Смотреть тошно на этот цирк с конями.