Рэзідэнты ПВТ павінны будуць усталяваць дзяржаўныя сцягі на дахах сваіх будынкаў

Пакуль толькі ў адным раёне Мінска, але...

У рэдакцыю TUT.BY даслалі дакумент, у якім гаворыцца пра неабходнасць усталяваць дзяржаўныя сцягі Беларусі на дахах будынкаў рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. У ПВТ пацвердзілі сапраўднасць дакумента, дадаўшы, што гэта зварот атрыманы з адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска, адпаведна, гэты ліст атрымалі толькі рэзідэнты Першамайскага раёна.

У лісце ёсць спасылка на рашэнне Мінгарвыканкама, дзе ў тым ліку ёсць «план дадатковых мер па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі, дысцыпліны, навядзення парадку на тэрыторыі г. Мінска».

Адзначаецца, што сярод іншых задач Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў павінны арганізаваць «работы па папулярызацыі і размяшчэнні дзяржаўнай сімволікі», прычым тэрмін выканання пазначаны як «пастаянны».

У адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска паведамілі, што памер і размяшчэнне сцяга кампаніі могуць ўдакладніць у адміністрацыі свайго раёна.

Гэта не першы выпадак, калі арганізацыя павінна вывесіць чырвона-зялёны сцяг. Так, у снежні паведамлялася аб праверках у крамах сеткі «Віталюр» — па непацверджанай інфармацыі, прычынай сталі афіцыйныя сцягі, якія гарадскія ўлады абавязвалі вывесіць на крамах сеткі. І, верагодна, у сувязі з тым, што дадзеная ініцыятыва не знайшла разумення, на аб'екты наведалася санстанцыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: