Родныя Змітра Фурманава распачынаюць галадоўку

Маці і дзяўчына Фурманава ад 26 ліпеня пачынаюць бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць далейшага ўтрымання палітвязня пад вартай, паведамляе Белсат.
Пра гэта яны паведамілі ў відэазвароце, дасланым у шэраг недзяржаўных медыяў.

«Мы, Вольга Фурманава і Вольга Каракіна, паведамляем пра тое, што ў 13:00 26.07.2020 па адрасе г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1 аб’яўляем бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і ўтрымання пад вартай у СІЗА №1 Дзмітрыя Фурманава і іншых палітычных зняволеных па артыкуле 342», – гаворыцца ў звароце.

Бацька Фурманава Аляксандр падтрымлівае іх, аднак галадаваць не можа па стане здароўя – у яго інваліднасць ІІ групы.

Сямʼя Фурманава дамагаецца вызвалення іншых палітвязняў і спынення крымінальнай справы.

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: