
У Нью-Ёрку 11 сакавіка моладзь
беларускай дыяспары разам з БАЗ "Пагоня" зладзіла першы ў гісторыі
беларускай дыяспары ў Амерыцы парад на роварах, прымеркаваны да 100-годдзя БНР.

Парад стартаваў ад Times Square. Удзельнікі праехалі восем з паловай кіламетраў і па прыезду ў Bowling Green Park праспявалі беларускіяпесні.
Пасля гэтага на гістарычным флагштоку побач з амерыканскім быў узняты беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
Мінакі прыязна сустракалі і віталі ўдзельнікаў. У акцыі прынялі ўдзел 34 чалавекі.
Фота Сержа Трэгубовіча