Рух Салідарнасці «Разам»: Калі будуць судзіць Алену Талстую?

Рух Салідарнасці "Разам" прыняў заяву з нагоды зняволення сустаршыні Руху Алены Талстой.
Алена Талстая, фота Радыё Свабода

Алена Талстая, фота Радыё Свабода

"Сёлета ў Дзень Волі 25 сакавіка сустаршыня Руху Салідарнасці "Разам" Алена Талстая была вымушаная прыкавацца да слупа на цэнтральнай плошчы сталіцы Беларусі (нефармальны назоў – “Плошча Каліноўскага”) з плакатам "Дзень Волі ў няволі. СВАБОДУ НАРОДУ!".

Мэты гэтага гераічнага чына былі патлумачаныя прадстаўнікам незалежных СМІ самой сустаршынёй Руху: "Каторы раз, за гэтыя больш чым 20 год, у нас Дзень Волі ўлады проста скралі. Ёсць такія гады, калі людзі проста не могуць вольна выйсці на вуліцу, каб годна адсвяткаваць свой Дзень Волі. Так было ў 2004 годзе, калі адзіным выйсцем было проста прыкавацца на плошчы Каліноўскага, так і ў гэтым годзе, калі ў Дзень Волі заганяюць у іншыя гарады, у нейкія далёкія ўскраіны Менску, заганяюць на Курапаты, абы толькі Дня Волі не было на галоўнай плошчы Менску – на плошчы Кастуся Каліноўскага".

Алена Талстая за свой гераічны ўчынак была кінутая за краты, дзе абвесціла галадоўку і трэція суткі знаходзіцца ўва ўмовах, якія паводле міжнародных праваабарончых стандартаў прыраўноўваюцца да катаваняў.

26 і 27 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна "судзілі" ўдзельнікаў дазволеннай акцыі апазіцыі 24 сакавіка Змітра Дашкевіча і Наталлю Гарачку. Пры гэтым была задзейнічаная вялікая група міліцыянтаў Цэнтральнага РУУСа, якія маглі быць у судзе ці каля суда ў час судзілішча над Аленай Талстой".

Калі будуць судзіць Алену Талстую дагэтуль невядома. Рух Салідарнасці "Разам" заклікае прыйсці 28 сакавіка ў суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21), каб задаць пытанне, на якое няма адказу: “Калі будуць судзіць Алену Талстую?”, а таксама на судовае паседжанне, якое будзе рана ці позна, каб падтрымаць Алену Талстую.

Рух Салідарнасці "Разам" звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці, што "парушэнні правоў Алены Талстой і яе катаванне ўладамі было б немагчыма, калі б прадстаўнікі дэмакратычнага Захаду не ахвяравалі б правамі і свабодамі беларускага народу дзеля паўнавартасных адносінаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!