Рух Салідарнасці «Разам»: «Рукі прэч ад Курапатаў!

Рух Салідарнасці «Разам» зрабіў сёння, 5 красавіка, зрабіў адмысловую заяву наконт сітуацыі ў Курапатах: «Рукі прэч ад Курапатаў!»

 

«Мемарыял, які паўстаў на месцы згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій высілкамі беларускага народа і ёсць сімвалам нацыянальнай памяці, нацыянальнага адраджэння, улады спрабавалі знішчыць неаднаразова. Але такое апаганьванне святыні усіх хрысціянаў, — Крыжа, як сімвала пакуты і адраджэння, — адбываецца тут упершыню», — адзначаецца ў заяве.

Рух Салідарнасці «Разам» катэгарычна пратэстуе супраць дзеянняў улад ў Курапатах, і заяўляе, што ў святле гістарычнага працэсу «вандалізм і гвалт такога маштабу не застанецца беспакараным».

Рух Салідарнасці «Разам» заклікае спыніць знішчэнне Нацыянальнага Некропалю і рэпрэсіі супраць абаронцаў Курапатаў. І звяртаецца да ўладаў, да міжнароднай супольнасць, да беларускага народу: «Не дайце знішчыць святыню! Абараніце Нацыянальны Некропаль!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: