Рух Салідарнасці «Разам»: Свабоду Леаніду Кулакову, Вользе Нікалайчык, Маі Навумавай!

Рух Салідарнасці «Разам» патрабуе спыніць палітычныя рэпрэсіі і неадкладна вызваліць актывістаў, арыштаваных за абарону Курапатаў. 

Рух Салідарнасці “Разам” сёння, 2 чэрвеня, выступіў з адмысловай заявай, дзе патрабуе вызваліць Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык, Маю Навумаву. І звяртае ўвагу, што арыштамі актывістаў улады падкрэслілі асабістую зацікаўленасць у здзеку з памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій праз адкрыццё рэстаранна-забаўляльнага комплексу ў Курапатах.

Рух Салідарнасці “Разам” пратэстуе супраць затрымання актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова, Вольгі Нікалайчык і Майі Навумавай, — гаворыцца ў заяве Руху. — Учора, 19 ліпеня 2018 года, а 14-й гадзіне, ўлады беспадстаўна і незаконна затрымалі трох актывістаў каля рэстарацыі “Гранд Кушавель”, якая належыць уласнікам сумнавядомай рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах. На працягу дня ад уладаў немагчыма было атрымаць інфармацыю аб лёсе затрыманых актывістаў. Вядома толькі, што ноч яны правялі ў ЦІПе на Акрэсціна, дзе ўмовы ўтрымання супярэчаць беларускаму і міжнароднаму заканадаўству”.

Рух Салідарнасці “Разам” звяртае ўвагу, што “арыштамі актывістаў сённяшнія ўлады чарговы раз падкрэслілі асабістую зацікаўленасць ў здзеку з памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій праз адкрыццё рэстаранна-забаўляльнага комплексу ў Курапатах”.

Асабліва абуральны той факт, што ў турму былі кінутыя і жанчыны, і Леанід Кулакоў, які атрымаў сур’ёзную траўму пры абароне Курапатаў.

Рух Салідарнасці “Разам”  выказвае сваю асабістую пашану і падтрымку Леаніду Кулакову, Вользе Нікалайчык, Маі Навумавай, “Еўрапейскай Беларусі”, Беларускаму Нацыянальнаму Кангрэсу за мужнасць і паслядоўнасць у абароне Курапатаў.

“Мы патрабуем ад сённяшніх уладаў неадкладнага вызвалення актывістаў і спынення палітычных рэпрэсій. Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць зрабіць усё магчымае для ліквідацыі рэстаранна-забаўляльнага комплексу ў Курапатах!”, — гаворыцца ў заяве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Николай
  • 2018-07-22 10:53:12
"В тюрьму были брошены женщины" - у нас есть отдельные статьи для слабого пола? А как же равноправие?
Все эти люди нарушали закон.
Мало ли почему националисты решили мешать работе ресторана?
Нужно защищать закон от любого произвола.

Больш цікавага на «Новым Часе»: