Рух Салідарнасці «Разам» ушанаваў памяць бацькоў новай Незалежнасці Беларусі

27 ліпеня прадстаўнікі Руху Салідарнасці «Разам» на чале з Вячаславам Сіўчыкам і шэраг прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі адведалі Усходнія і Кальварыйскія могілкі.

На 27 угодкі абвяшчэння Незалежнасці Беларусі яны прыйшлі да пахаванняў тых, хто паклаў свае сілы на алтар адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Як тых, хто не паспеў да яе дажыць (Уладзімір Караткевіч, Вацлаў Іваноўскі), так і тых, хто падхапіў эстафету пачынальнікаў.



Прамаўлялі Вячаслаў Сіўчык, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Законнікаў ды іншыя. Пра мары, увасобленыя як мастацкім словам і чынам (Васіль Быкаў), так і дзяржаўнай і палітычнай працай (Генадзь Карпенка, Георгій Таразевіч, гісторык Міхась Ткачоў). Пра тое, што ў часы лукашэнкаўскага застою патэнцыял многіх з іх не быў выкарыстаны (пачэсная ссылка Генадзя Бураўкіна на працу ў ААН). Пачалі з Усходніх могілак, скончылі на Кальварыі. Усклалі кветкі.


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: