Рух «За Свабоду» распачаў збор подпісаў у падтрымку «Белсату»

Рух «За Свабоду» сур’ёзна занепакоены інфармацыяй пра магчымае істотнае скарачэнне вяшчання тэлеканалу «Белсат» і пераводзе яго на рускую мову, сказана ў заяве, прынятай сёння на Радзе арганізацыі.

„Белсат“ — адзіны беларускамоўны тэлеканал, які прадстаўляе праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю і з’яўляецца выдатным узорам салідарнасці палякаў і беларусаў, заснаваны на ідэалах свабоды і дэмакратыі спрыяе збліжэнню беларускага і польскага народаў і выбару беларусамі еўрапейскага шляху развіцця», — сказана ў заяве.

«Белсат» — важны інструмент у супрацьстаянні агрэсіўнай расійскай прапагандзе ў Беларусі, лічаць у Руху «За Свабоду».

«Рух „За Свабоду“ звяртаецца да польскага ўраду і народу з заклікам захаваць тэлеканал і ягоны фармат. За нашу і вашу свабоду!» — заключыла Рада Руху.

Арганізацыя распачала збор подпісаў у падтрымку тэлеканалу.

pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!