«Рукі прэч ад Курапатаў!»

Рух салідарнасці «Разам» вельмі абураны рашэннем Мінгарвыканкама, які дазволіў распачаць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў і выступіў з адмысловай заявай: «Рукі прэч ад Курапатаў!».

 

Рух салідарнасці «Разам» з нагоды будаўніцтва бізнес-цэнтра ў Курапатах прыняў адмысловую заяву з патрабаваннем тэрмінова прыпыніць працы там, дзе яшчэ зусім нядаўна была ахоўная зона мемарыяльнага комплексу.

«Рукі прэч ад Курапатаў!»

Рух салідарнасці «Разам» вельмі абураны чарговым цынічным наступам уладаў на Курапаты. Будаўніцтва бізнес-цэнтра там, дзе зусім нядаўна была ахоўная зона мемарыяльнага комплексу, — добрая ілюстрацыя грэблівага стаўлення сённяшніх уладаў да беларускіх святыняў і да ўшанавання памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Мы падтрымліваем патрабаванні жыхароў мікрараёна Зялёны Луг, якія катэгарычна пратэстуюць супраць будоўлі. Рух салідарнасці «Разам» патрабуе адмены рашэння Мінгарвыканкама ад 20.01.2017 года  № 162, якое дазволіла пачаць будаўніцтва гэтага аб’екта.  Ва ўмовах інфармацыйнай вайны, распачатай Масквой супраць Беларусі, рашэнне сталічных чыноўнікаў выглядае, як моцны ўдар па  нацыянальных інтарэсах нашага народу.

Рух Салідарнасці «Разам» звяртаецца да беларускай і міжнароднай супольнасці — дапамагчы абараніць Курапаты. Спынім будаўніцтва разам!

Курапаты — наш боль! Рукі прэч ад Курапатаў!

Жыве Беларусь!

Сустаршыні Руха Салідарнасці «Разам»:

Юрый Ляшэнка

Алесь Макаеў

Алена Талстая

Менск

20.02.2017г.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: