
Севярын Квяткоўскі, літаратар і журналіст, мэнэджэр культурных праектаў:
«Камерцыйная ініцыятыва з віруснымі ролікамі спатыкнулася аб уласную фармулёўку Руслана, які сказаў у адным з інтэрв'ю, што «трэба зняць гэтыя ружовыя акуляры, якія нам дэманструюць на дзяржаўных каналах, і паказаць сапраўднае жыццё ў спальных раёнах». Каб не апазіцыя да афіцыйнай пазіцыі, афіцыйныя б не замітусіліся, на мой погляд».
Андрэй Стрыжак, лідар моладзевай сеткі прафсаюза РЭП:
Нічога дрэннага ў гэтым няма, але вось толькі шкада, што самі "кантралёры" і іх падапечныя не заўсёды выконваюць свае "запаведзі". Можна ўспомніць хаця б выпадак судовага разбору брэсцкай журналісткі Міланы Харытонавай, якая (пакуль безвынікова) спрабуе прыцягнуць да адказнасці каментатара, які яе абразіў — супрацоўніка дзяржгазеты».
Віктар Марціновіч, намеснік галоўнага рэдактара «Белгазеты», пісьменнік:
Ці зменшыць гэта яму папулярнасць? Відавочна, не! Ці стане ён яшчэ больш вядомым? Відавочна, так! Ужо стаў! Адпаведна, цікава назіраць, як з звычайнага хлопца рукамі суддзяў і міліцыі кляпаюць Навальнага. Прычым хацеў бы адзначыць, што рэпартажы Руслана з Автаза зрабілі больш, чым уся апазіцыйная актыўнасць апошняга года — а менавіта раскрылі вочы мас (менавіта мас) на тое, што адбываецца за сценамі стабільнасці».
Яўген Ліпковіч, грамадскі актывіст і «медыяскандаліст»:
Віктар Малішэўскі, журналіст:
Калі б у Кодэксе не было такога Артыкула, на судзе пракурору давялося б даказваць незразумела што. Магчыма, даказваць факт дыскрэдытацыі Курасоўшчыны, што гучыць неяк... дзёрзка. Я не думаю, што гэта новы трэнд або новы кейс. Проста ад абывацеля дзяржава абараняецца з дапамогай дробнага хуліганства (артыкул 17.1). Ад палітыка — з дапамогай Крымінальнага кодэску. Кожнаму апаненту свой узровень».
Пётр Кузняцоў, палітык:
У беларускіх спецслужбаў ёсць у арсенале такі прыём: дэманстратыўна ўжываць да каго-небудзь меры ўздзеяння, неадэкватныя здейсненым учынкам. «Каб іншым непанадна было». Калі б улада прапусціла выпадак з Мірзоевым, гэта азначала б, што любы працоўны можа на тэлефон здымаць выварат беларускай «прамысловасці».
Анатоль Матвеенка, Аргамітэт Свабоднага Міжпрафесійнага Аб'яднання Працоўных:
«Выдатны хлопец, творчы і неабыякавы, за такімі будучыня. Шкада толькі, што ён, я думаю, з'едзе з Беларусі. Руслана асудзілі за яго грамадзянскую пазіцыю, а гэта абсурд».
Павел Вінаградаў, лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Змена»:
«Я думаю, што фармальна там было за што судзіць. Матам на вуліцы лаяўся? Лаяўся. Вось толькі ці варта было — не зразумела. Я ўжо бачу як гэта было: які-небудзь высокі чыноўнік-ідэолаг ўбачыў "Хронікі раёна" і неверагодна абурыўся. Выказаў сваё абурэнне начальству ГУУС. На якой-небудзь планёрцы гэта абмяркоўвалі і прызначылі адказнага.
Адказны спусціў ўказанні да начальніка РУУС. Той у сваю чаргу перадаў гэта адказнаму за грамадскі парадак. Далей падначаленыя гэтага чалавека паехалі шукаць Мірзоева. Потым канваіравалі яго ў суд. У судзе з ім працавалі суддзя з сакратаром, ды яшчэ і здымачная група дзяржаўнага тэлеканала. Потым яго канваіравалі ў ІЧУ і там яго тыдзень будуць ахоўваць людзі. Усе гэтыя дзеянні ЗА нашы грошы. Я — супраць. Да таго ж "Хронікі раёна" мне спадабаліся».
Дзмітры Ісаёнак, палітолаг, адзін з стваральнікаў часопіса сацыяльнай крытыкі «Прасвет»:
«Мне здаецца, што гэтая праблема не столькі палітычная, колькі культуралагічная, калі не сказаць фармацыйная. Такі мілы, дрымучы патрыярхат — «кожны цвыркун хай ведае свой прыпек» і «не спяшяйся паперад бацькі ў пекла». Вось ёсць у нас «дзеячы культуры» — яны здымаюць ролікі, а рабочыя ў нас працуюць і ціха ядуць, а тыя, хто хоча выскачыць за межы схемы — хуліганы, іх караюць.
Дар'я Каткоўская, юрыст:
Таксама з прававога боку цікавы нядаўні кейс па абразе прадстаўнікоў улады ў каментарах на сайце tut.by з прысуджаным штрафам па двух адміністрацыйных справах у памеры аж 10 мільёнаў рублеў. Пры гэтым, калі юрыст гэтага ж парталу звяртаўся пару месяцаў таму з заяўленнем аб прыцягненні каментатара да адказнасці за распальванне нацыянальнай нянавісці па факце змяшчэння шматлікіх абразлівых і антысеміцкіх выказванняў на сайце, ува ўзбуджэнні адміністрацыйнай справы было адмоўлена. Прымячальна, што каментатарам быў супрацоўнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ.
І выбар “ахвяры” мне падаецца таксама невыпадковым, бо збольшага актывісты, апазіцыйныя ці сеціўныя, часта лічацца маргіналамі, а вось суб’ект, які з’яўляецца з непалітычнага полю, і мэтай якога з’яўляецца паказаць менавіта правалы дзяржаўнай палітыкі на самым базавым сацыяльным, побытавым узроўні, прычым той мовай і тымі сучаснымі папулярнымі сярод моладзі метадамі як вясёлы вірусны ролік — вось менавіта тут дзяржаўная машына абсалютна заканамерна пачынае адчуваць небяспеку. І такія захады — фактычны сігнал блогерам, што нават улязанне ў сацыяльную, побытавую тэму можа быць небяспечным і ёсць механізмамі кантроля і запалохваньня надта актыўных.
Дарэчы, мяркую, што заяўленне Мірзоева ў судзе аб тым, што здымкі былі пастановачнымі і ўдзельнікі несапраўднымі — метад прававой абароны, які ў дадзеным выпадку не дапамог пазбегнуць адказнасці. Такім жа чынам удзельнікі масавых мерапрыемстваў часта ў судзе заяўляюць аб тым, што ў акцыях не ўдзельнічалі, а проста “ішлі побач і трапіліся выпадкова”. Насамрэч, такія рэчы ў беларускіх судах не працуюць, і потым ствараюць цяжкасці для абскарджвання судовых рашэнняў, у тым ліку і на міжнародным узроўні. Я думаю, што калі чалавек асэнсавана рэалізуе сваё права, гарантаванае артыкулам 34 Канстытуцыі, на збор і распаўсюд інфармацыі, то варта трымацца свайго права да канца.
Што тычыцца салідарнасьці з хлопцам, я думаю, што харошая ідэя гэта сустрэць яго з сутак, а таксама даць зразумець, што тое, што ён ствараў было цікава і запатрабавана ў сеціве, бо любога чалавека матывуе, калі ягоная дзейнасьць лічыцца не марнатраўнай, важнай, чаканай».
Абмеркаванне:
Вольф
Паранаідальны сфагнум
Дзмітры Галко
viktor
Дзмітры Галко
Andrei