СААЗ: Беларусь увайшла ў еўрапейскі топ-5 па ліку інфікаваных за 14 дзён

Беларусь знаходзіцца ў пяцёрцы еўрапейскіх краін, дзе за апошнія 14 дзён зарэгістравана найбольшая агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19.
Таксама ў гэтым топе Расія, Вялікабрытанія, Турцыя і Італія. Пры гэтым на Іспанію, Італію, Вялікабрытанію і Францыю па-ранейшаму прыпадае 72% усіх смерцяў ад COVID-19 у Еўропе. Пра гэта паведаміў дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Клюге прывёў агляд па 53 краінам, ён ахоплівае 900 млн чалавек. Па стане на гэты тыдзень у Еўропе зарэгістравана больш за 2 млн пацверджаных выпадкаў COVID-19, больш за 175 тыс. Інфіцыраваных памерлі.

Ханс Клюге асабліва адзначыў: з пачатку сакавіка ў 24 краінах зарэгістравана больш як 159 тыс. cмерцяў, супалых з пандэміяй, — гэта звыш звычайнай смяротнасці ў гэты час года.

94% смерцяў ад COVID-19 прыпадала на людзей ад 60 гадоў, 59% памерлых — мужчыны. 97% усіх смерцяў прыпадаюць на тых, у каго меліся хранічныя хваробы. Сардэчна-сасудзістыя — галоўная спадарожная паталогія.

На долю Еўропы прыпадае 38% выпадкаў інфікавання і палова смерцяў.


Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: