СААЗ: Сітуацыя з каронавірусам у свеце пагаршаецца

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе пра пагаршэнне сітуацыі з каронавірусам у глабальным маштабе і заклікае не спыняць супрацьдзеянне вірусу ў краінах, дзе назіраецца паляпшэнне.
 Globallookpress

 Globallookpress

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус на брыфінгу ў панядзелак.

«У цяперашні час у СААЗ зарэгістравана амаль 7 мільёнаў выпадкаў захворвання COVID-19 і амаль 400 тысяч выпадкаў смерці. Хоць сітуацыя ў Еўропе паляпшаецца, у глабальным маштабе яна пагаршаецца», — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік СААЗ адзначыў, што ў некаторых частках Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі назіраецца рост колькасці выпадкаў захворвання.

Гебрэісус падкрэсліў, што ў краінах, дзе назіраецца пазітыўная дынаміка, самай вялікай пагрозай з'яўляецца самазаспакаенне.

«Больш чым шэсць месяцаў у гэтай пандэміі — гэта не час для любой краіны здымаць нагу з педалі.

Мы па-ранейшаму заклікаем да актыўнага назірання, каб гарантаваць, што вірус не адновіцца, асабліва ў сувязі з тым, што масавыя сходы ўсіх відаў пачынаюць аднаўляцца ў некаторых краінах».

Удзельнікаў акцый пратэсту па ўсім свеце заклікаюць рабіць гэта бяспечна: наколькі магчыма, трымайцца на адлегласці не менш як 1 метр ад іншых, мыць рукі, прыкрываць кашаль, апранаць маску.

Усім людзям, якія захварэлі, раяць заставацца дома і звяртацца да медыкаў.

СААЗ таксама заклікала краіны ўзмацніць фундаментальныя меры аховы здароўя, якія застаюцца асновай мер у адказ: знаходзіць, ізаляваць, правяраць і клапаціцца аб кожным выпадку, а таксама адсочваць і ізаляваць кожны кантакт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: