Сайт Гомельскага аблвыканкама атрымае беларускую версію

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта размясціла ў інфармацыйнай сістэме «Тэндары» заданне па інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні сайтаў Гомельскага аблвыканкама.


Тэхнічнае заданне прадугледжвае стварэнне інфармацыйных матэрыялаў, фотаматэрыялаў пра жыццядзейнасць Гомельскай вобласці, выкананне работ (паслуг) па інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні сайтаў Гомельскай вобласці: gomel-region.by, goldring.gomel-region.by, invest.gomel-region.by, museum.gomel-region.by, smi.gomel-region.by, а таксама стварэнне беларускай версіі і версіі для інвалідаў і людзей з рознай ступенню адсутнасці зроку ці іншымі абмежаванымі магчымасцямі гледжання афіцыйнага сайта gomel-region.by

Замоўца вызначыў стварэнне наступнага аб’ёму інфармацыі:

Тэкставай інфармацыі — да 55 стандартных старонак у месяц;
Фотаінфармацыі — да 18 фотанавін у месяц;

А таксама рэдагаванне і размяшчэнне на сайтах штомесяц:

Тэкставай інфармацыі — не менш за 100 стандартных старонак;
Фотаінфармацыі — да 40 фатаграфій;
Укладзеных файлаў — да 100;
Пераклад на англійскую мову — не менш за 1 стандартную старонку тэксту.
Пераклад на беларускую мову — не менш за 1 стандартную старонку тэксту.

Асвятленне палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, спартыўнай і іншых сфер жыццядзейнасці Гомельскай вобласці на сайтах Гомельскага аблвыканкама на працягу ўсяго 2017 года ацанілі ў 36620 BYN. Адзінае прапанова паступіла ад РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», якая ажыццяўляла суправаджэнне сайта Гомельскага аблвыканкама і раней. У параўнанні з мінулым годам кошт абслугоўвання сайта Гомельскага аблвыканкама быў зніжаны на 17%.

Адзначым, што стварэнне беларускай версіі сайта Гомельскага аблвыканкама раней не прадугледжвалася. У той жа час з тэхнічнага задання быў выключаны пункт па стварэнні відэаролікаў.

nashkraj.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: