Саюз беларускіх пісьменнікаў павіншаваў суайчыннікаў са 103-мі ўгодкамі абвяшчэння БНР

Рада і Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» сардэчна віншуюць суайчыннікаў са 103-мі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі


У вішаванні адзначаецца, што «незалежнасць Беларусі, канчаткова абвешчаная 25 сакавіка 1918 года Трэцяй Устаўной граматай БНР, засведчыла памкненне беларусаў да самастойнасці і суверэнітэту, стала неаспрэчным сведчаннем фармавання беларусаў як нацыі. Гэтая падзея, несумненна, ёсць найважнейшай датай у гісторыі беларускага дзяржавабудаўніцтва, квінтэсенцыяй імкнення нашага народа да ўладкавання дзяржаўнасці на дэмакратычных прынцыпах свабоды і роўнасці».

«На жаль, сёння, як і сто гадоў таму, мы вымушаныя адказваць на тыя ж выклікі, што былі актуальнымі для краіны на пачатку мінулага стагоддзя: татальная русіфікацыя, ігнараванне базавых правоў грамадзян, размыванне і падмена нацыянальнай ідэнтычнасці, уціск культуры тытульнай нацыі. Менавіта супраць гэтых ганебных з’яў змагаліся беларусы і тады, і цяпер», — адзначаюць пісьменнікі.

«У гэтыя святочныя дні мы з вялікай надзеяй глядзім на сённяшняе абуджэнне беларускага грамадства і вітаем зварот да сапраўдных каштоўнасцей — спрадвечных нацыянальных сімвалаў і фундаментальных складнікаў нашай культуры: беларускай мовы і літаратуры. Без іх немагчымыя тыя якасныя змены, за якія змагаецца большаць грамадзян і якія так патрэбныя нашай Айчыне сёння. Шчыра спадзяёмся, што ў гэты няпросты час менавіта яны будуць тым надзейным падмуркам, на якім паўстане новая дэмакратычная Беларусь», — гаворыцца ў заяве.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: