Саюз беларускіх пісьменнікаў распачаў збор сродкаў на помнік Леаніду Маракову

Леанід Маракоў пахаваны на Заходніх могілках у Мінску, і хаця прайшло ўжо амаль два гады, на магіле пісьменніка пакуль няма помніка.


Леанід Маракоў — нястомны даследчык сталінскіх рэпрэсій, які вярнуў з небыцця тысячы незаслужана забытых імёнаў рэпрэсаваных і ўнёсак якога ў аднаўленне гістарычнай памяці беларусаў цяжка пераацаніць — пайшоў з жыцця 16 снежня 2016 года. Але пакуль што помнік на яго магіле не пастаўлены.

«У сувязі з гэтым заклікаем усіх неабыякавых людзей дапамагчы грашыма на стварэнне і ўсталёўку помніка», — звяртаецца СБП.

Выкананне працаў даручана вядомаму скульптару Ігару Засімовічу.

Сродкі можна перадаць, звязаўшыся з афіцыйнай прадстаўніцай сям'і Мараковых Наталляй Саматой па тэлефоне +375 25 787 55 35. Або нумар карткі для перавода: 5351 0410 8976 2734 МТБанк PAYOKAY, дзейнічае толькі да лютага 2019.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: