Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікаў Польшчу перагледзець пытанне «Белсату»

Рада і Сакратарыят грамадскага аб’яднання  «Саюз беларускіх пісьменнікаў» далучыліся да кампаніі падтрымкі тэлеканалу «Белсат» і прынялі заяву ў падтрымку існавання адзінага незалежнага беларускамоўнага каналу.

«Усведамляючы важнасць атрымання грамадзянамі Беларусі аб’ектыўнай і нецэнзураванай інфармацыі па-беларуску, ГА «СБП» заклікае польскі бок перагледзець планы адносна ліквідацыі «Белсату», — гаворыцца ў заяве.

«Белсат» цягам 9 год свайго існавання шырока асвятляў культурніцкую сітуацыю, выступаў трыбунай для дзеячоў культуры, незалежных літаратараў, мастакоў, музыкаў, якія не маюць у Беларусі доступу да афіцыйнага тэлебачання і СМІ наогул», — падкрэсліваюць у Саюзе пісьменнікаў.

СБП таксама адзначае,  што незалежныя крыніцы інфармацыі ёсць неад’емнай часткай існавання дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці, іх аслабленне і ліквідацыя пакідаюць беларусаў безабароннымі, «што ва ўмовах татальнай русіфікацыі і ваяўнічага наступу «рускага свету» без перабольшання можа мець самыя драматычныя наступствы».

«Мы спадзяемся, што польская дзяржава, якая сама напрацягу дзесяцігоддзяў цярпела ўціск дыктатуры, знойдзе магчымасць захаваць тэлеканал «Белсат» і застанецца вернай прынцыпам свабоды слова і дэмакратыі», — гаворыцца ў заяве СБП.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-12-21 16:24:02
У цэлым я не супраць гэтай заявы, сам аднойчы ўдзельнічаў у перадачы "Белсата"... Да рэд. палітыкі канала ёсць, вядома, шмат пытанняў, адно задавалася ў 2015 г.: http://belisrael.info/?p=4311 Адказу дагэтуль няма.

Больш цікавага на «Новым Часе»: