Салідарнасць: гродзенскія майстры бясплатна адрамантуюць машыны, пашкоджаныя падчас мірных пратэстаў

Удзельнікі супольнасці Аўтагродна пішуць, што гатовыя бясплатна аказваць дапамогу аўтамабілістам, машыны якіх пацярпелі падчас мірных акцый, паведамляе hrodna.life.
Так выглядае аўто, у якім ехала 5-гадовая дзяўчынка

Так выглядае аўто, у якім ехала 5-гадовая дзяўчынка


Гэта звычайныя майстры, якім трэба будзе даць толькі запчасткі. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, яны патэлефанавалі і сказалі — запчасткі таксама дадуць бясплатна.

— Усім прывітанне! Я з сябрам магу аказаць дапамогу па аднаўленню аўто, якія пацярпелі падчас акцый! З вас матэрыял — з нас праца! Тэлефануйце +375 336 950 754. Мы знаходзімся ў Гродне, — напісаў у групе Аўтагродна Арцём. — Трэба неяк дапамагаць, цяпер у людзей амаль няма грошай, а на пабітых машынах асабліва не паездзіш.

Журналісты стэлефанаваліся з ім і даведаліся, што малады чалавек мае досвед працы ў афарбоўцы аўтамабіляў. Яго сябар адкрывае свой аўтасэрвіс, ён таксама займаецца фарбавальнымі працамі.

Яшчэ адзін удзельнік супольнасці — Фёдар. Ён працуе на СТА механікам, займаецца і электрыкай.

— Нягледзячы на досвед у механіцы і электрыцы, я магу дапамагчы акуратна зняць пашкоджаныя элементы, некаторыя магу выправіць сам. На аматарскім узроўні займаюся афарбоўкай. Калі пашкоджаны аўтамабіль стары, то цалкам вынік уладальніку можа спадабацца. Усе працы выканаю бясплатна, з чалавека толькі расходнікі, — кажа Фёдар і пакідае свой нумар тэлефона +375 336 577 719.

Таксама Аўтагродна атрымаў званок ад аднаго з уладальнікаў аўтаразборкі "Віраўта":

— Уладальнікам аўтамабіляў, пашкоджаных падчас акцый, мы бясплатна аддамо неабходныя запчасткі, якія ёсць у нас у наяўнасці, — распавёў Аляксандр. Патэлефанаваць яму можна па нумары +375 297 845 675.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: