Салідарнасць «НОВАЙ БЕЛАРУСІ». Людзі збіраюць грошы для тых, хто страціў працу

BY_help запусціў новую кампанію дапамогі — для тых, хто страціў сваю працу па палітычных прычынах. Ужо сабрана амаль 100 тысяч долараў.


У той жа час працягваецца збор на арыштаваных і параненых. Новы збор аб'яўляецца на новыя мэты і не з'яўляецца канкурэнтам ужо існуючага.

“Гэты год навучыў мяне таму, што калі ёсць запыт, на яго павінен быць адказ. Мы стварылі гэты фонд для таго, каб у нашай краіне было менш страху і больш упэўненасці”, — напісаў Андрэй Стрыжак.

ХТО ЗБІРАЕ?

Фонд створаны пры ўдзеле сузаснавальнікаў кампаній BY_help (Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык), беларускай дыяспары і бізнэс колаў (Яраслаў Ліхачэўскі, Мікіта Мікада, Дзмітрый Навоша).

ДЛЯ КАГО ЗБІРАЕМ?

Фонд створаны для дапамогі грамадзянам, якія страцілі працу ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў у Беларусі. Таксама многія дзяржаўныя служачыя і сілавікі гатовыя пакінуць свае пасады ў знак пратэсту ў сувязі з гвалтам супраць дэманстрантаў і фальсіфікацыямі выбараў. Сёння як ніколі важна падтрымаць кожнага, хто пазбавіўся працы з-за сваіх перакананняў і працягнуць руку салідарнасці з тымі, хто хоча жыць у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

НОВАЯ БЕЛАРУСЬ

Гвалт, які захліснуў Беларусь, хлусня, якую мы чуем аб мірных маніфэстацыях ад дзяржаўных СМІ, раз'ядноўваюць наш народ. Салідарнасць і ўзаемадапамога даюць шанец на аб'яднанне ўсіх здаровых сіл і актыўных грамадзян дзеля новай Беларусі, у якой знойдзецца месца ўсім, хто не катаваў, не забіваў і не прыніжаў чалавечай годнасці людзей.

ПРЫНЦЫП РАБОТЫ

Фонд прымае заяўкі ад тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і размяркоўвае гэтую дапамогу на падставе прынцыпаў адкрытасці і празрыстасці, падсправаздачнасці ахвярадаўцам і павазе правоў і свабод грамадзян.

Кожны грамадзянін, які звярнуўся да нас запіша відэазварот у якім ён раскажа чаму страціў працу / прыняў рашэнне сысці са службы. Мы будзем размяшчаць гэтыя звароты на нашых пляцоўках у сацсетках і пакажам што прыхільнікаў новай Беларусі ўсё больш!

Вы страцілі працу, альбо сышлі ў адстаўку з са службы / пасады? Запаўняйце форму па спасылцы:

https://bit.ly/3gZC63X

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: