Салідарнасць: Пацярпелым падчас мірных акцый бясплатна зробяць тамаграфію

Медыцынскі цэнтр "Тамаграфія" гатовы бясплатна дапамагчы пацярпелым у мірных акцыях пратэсту з 9 па 14 жніўня!


Планавы кансультатыўны прыём будуць ажыццяўляць траўматолагі-артапеды і неўролагі. А таксама (пры выяўленні паказанняў) будзе бясплатна праводзіцца дыягностыка: МРТ і / або УГД.

"Мы адна краіна, адзін народ! Медыцынскі цэнтр "Тамаграфія" За мірную і здаровую Беларусь!", — гаворыцца ў паведамленні на сайце цэнтра.

Разам з тым звяртаецца ўвага, што інфармацыя пра тое, што цэнтр праводзіць МРТ без паказанняў, а таксама медыцынскі агляд і судова-медыцынскую экспертызу атрыманых траўмаў, якая раней была распаўсюджана ў сацсетках і месэнджарах, не носіць афіцыйны характар і з'яўляецца непраўдзівай.

Падрабязную інфармацыю аб аказанні дапамогі можна атрымаць у адміністратараў па тэл.+375 29 161 30 08, +375 33 395 32 32, +375 17 395 32 32.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: