Салігорскі «Шахцёр» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

Сёння быў згуляны апошні, 30-ы, тур першынства краіны. Па яго выніках залатыя медалі выйгралі салігорскія футболісты.

Фота pressball.by

«Шахцёр» у апошнім матчы сезона перамог «Мінск» — 4:2. На першае месца каманду вывела няўдача БАТЭ, які ў Мінску не здолеў перасіліць сталічнае «Дынама» — 0:0.

Такім чынам, «Шахцёр" набраў 59 ачкоў, у БАТЭ — 58. Гэта другое чэмпіёнства салігорцаў, першае яны здабылі ў 2005 годзе.

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся жодзінскаму «Тарпеда»-БелАЗ, дзякуючы выязной перамозе над «Віцебскам" — 3:2.

Пакідаюць вышэйшую лігу сёлета бабруйская «Белшына» і «Смалявічы».

Апошняя інтрыга сезона — пераходныя матчы паміж «Слуцкам» і мінскімі «Крумкачамі», у якіх барацьба пойдзе за месца ў мацнейшым дывізіёне на будучы год. 

Усе вынікі 30-га тура: «Шахцёр» — «Мінск» — 4:2, «Дынама» (Мінск) — БАТЭ — 0:0, «Віцебск» — «Тарпеда»-БелАЗ — 2:3, «Дынама» (Брэст) — «Нёман» — 3:1, «Славія» — «Энергетык»-БДУ — 2:1, «Іслач» — «Гарадзея» — 2:2, «Белшына» — «Рух» — 3:7.

Матч «Слуцк» — «Смалявічы» перанесены праз успышку кавіда ў слуцкай камандзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: