Самая вялікая беларуская акцыя ў Ізраілі

Сёння, 26 чэрвеня, у Тэль-Авіве ля беларускай амбасады адбыўся ўжо другі пікет салідарнасці з Беларуссю. Акцыя была самай шматлікай — удзел у пікеце ўзялі 100–150 чалавек.

Суарганізатар акцыі Барыс-Давід Балтэ распавёў:
— Акцыя распачалася ў адным з самых вядомых месцаў Тэль-Авіва — ля фантана на плошчы Дзізінгоф. Дэманстранты трымалі лозунгі з патрабаваннем свабодных і сумленных выбараў прэзідэнта Беларусі ды вызвалення палітвязняў. Былі таксама плакаты на іўрыце і англійскай мовах.


Пасля дэманстрацыя перамясцілася да будынку амбасады. Гучалі лозунгі: "Жыве Беларусь", "Свабоду", "Выпускай". Луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Пікетоўцаў сігналамі падтрымлівалі аўтамабілісты.


На акцыі гучалі беларускія песні свабоды. Дэманстранты хорам заспявалі "Тры чарапахі" NRM і "Грай" “Ляпіса Трубяцкога”.

Мінакі-ізраільцяне цікавіліся акцыяй, распытвалі пра яе ды пра стан рэчаў у Беларусі і былі салідарныя з вызваленчым змаганнем беларускага народа.


Акцыя скончылася мірна, апладысментамі салідарнасці.

Фота Барыса-Давіда Балтэ 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: