Самалёт «Белавія» пасля ўзлёту сутыкнуўся з чарадой птушак

Самалёт "Белавія" рэйса В2-945 Мінск — Санкт-Пецярбург вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск адразу пасля ўзлёту з-за сутыкнення з чарадой птушак.

Пра гэта паведамяе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі "Белавія".

Самалёт Боінг 737-500 вылецеў 19 сакавіка ў 18.05 па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург. Пасля ўзлёту на вышыні каля 150 метраў самалёт сутыкнуўся з чарадой птушак.

Камандзір экіпажу прыняў рашэнне пра вяртанне ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск". Самалёт выпрацаваў паліва і ўдала ажыццявіў пасадку, праінфармавалі ў прэс-службе.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

www.belta.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!