"Вось атрымаў ліст. Ляжу ў цёплым ложку, з дачкой самай малодшай і думаю, што адказаць гэтаму таварышу.
Гарыць свечка на падваконні ў памяць аб Рамане. Хіжынковай яшчэ 15 сутак дадалі. А тут зніміце, Паважаны…
Гісторыя, яна такая — правядзі рэферэндум аб сімволіцы цяпер, упэўнены, вярнуўся б сцяг (бел-чырвона-белы) зноў. І гэта нармальна. Не хачу хаосу. Хачу павагі да выбару народа. Не хачу гвалту. Хачу дыялогу. Сцяг не здыму. Заплачу штраф, калі трэба)", — напісаў Сяргей.
Нагадаем, раней Далідовіч актыўна выказваўся аб падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі. У прыватнасці, аб пазіцыі Домрачавай і Сабаленкі.
Паводле
sport.tut.by