Самы вялікі сцяг у ЖК Каскад людзі выратавалі ад амапаўцаў (фота, відэа)

Пра тое, як спрабавалі вывесіць самы вялікі сцяг у свеце і як яго атрымалася выратаваць ад "людзей у чорным" паведмляем тэлеграм-канал ЖК "Каскад"


"Сёння ў ЖК "Каскад" была зроблена спроба падняць самы вялікі сцяг у свеце! Сцяг мае памер 71х36 метраў і яго плошча складае 2556 кв. м. З-за гіганцкіх памераў ён заблытаўся падчас вывешвання. Але нават у заблытанай выглядзе яго памеры ўражваюць".

Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сцяг зняць.  Але яго выратавалі.

"Хочам падзякаваць кожнага, хто не застаўся ў баку! Дзякуй вам вялікі! Вы — неверагодныя. Мы рады, што раніцай, у выходны дзень менавіта вы падключыліся да выратавання сцяга!", — напісалі ў тэлеграме



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: