Сапраўдны суботнік. У Мінску пасадзілі Алею ўдзячнасці медыкам (фота)

Сёння ў Беларусі праходзіць афіцыйны суботнік. У сеціве шмат сведчанняў, што ўдзельнічаюць у ім людзі паводле «дабраахвотна-прымусовай» методыцы. Але адна з працоўных ініцыятыў дакладна была рэалізаваная без аніякіх цыркуляраў зверху. 

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» распавёў, што ў Мінску пасадзілі Алею ўдзячнасці медыкам.

Дрэвы пасаджаныя 

каля касцёлу Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы. Парафіяне і валанцёры пасадзілі 100 саджанцаў бэзу і стварылі Алею ўдзячнасці і памяці медычным работнікам.

«Алея ўдзячнасці і памяці медыкам і медычнаму персаналу — гэта ўдзячнасць ім за тое, што яны без стомы змагаюцца з пандэміяй каронавіруса, памяць аб тых хто аддаў сваё жыццё ратуючы нас. Было пасаджана 100 бэзу, гэтай простай, але вельмі прыгожай раслін», — адзначыў ксёндз Юрый Санько.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: