У краіне чарговая ініцыятыва. Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссия») анансавала новы мультымедыйны праект, прысвечаны 25-годдзю дзяржаўнасці Беларусі. Галоўны месыдж такі: сапраўдная незалежная Беларусь пачынаецца пасля зацвярджэння пасады прэзідэнта і абрання на яе Аляксандра Лукашэнкі. 
Год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Мітынг на плошчы Незалежнасці, фота У.Кармілкіна, vytoki.net

Год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Мітынг на плошчы Незалежнасці, фота У.Кармілкіна, vytoki.net


Такім чынам з найноўшай гісторыі выкідаецца перыяд 1990-1991 гадоў, калі менавіта і адбыліся падзеі, якія зрабілі Беларусь сапраўдны незалежнай. Дык якая мэта праекта?

Экзістэнцыя Дарафеевай

Дзяржаўны трэнд на тое, што Лукашэнка з’яўляецца месіяй беларусаў, і што папярэднія гады беларускай незалежнасці — бязладдзе і хаос, з’явіўся на свет і існуе даўно. Гэта было відавочна як у пралукашэнкаўскіх СМІ, так і ў школьных падручніках па гісторыі. Аднак агульнае крэда найбольш канкрэтна выказала ў снежні 2016 года ў гігінаўскай праграме «Справа прынцыпу» спявачка, «лицо» Беларусі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Дарафеева: «Сапраўдную незалежнасць я адчула не ў 1991 годзе, а ў 1994 — пасля абрання першага прэзідэнта Беларусі. Да гэтага мы былі яшчэ вельмі-вельмі залежныя».

Узровень Шарыкава

Асаблівую цікавасць уяўляе прадмова да праекта. Невядомы аўтар (няма чаго дзівіцца, звычайны стыль «Саўбеліі») успамінае пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 года і пра 1991 год, калі 25 жніўня ёй быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона, а 8 снежня — падпісана Белавежскае пагадненне аб роспуску СССР. Менавіта праз гэтыя дакументы Беларусь была аформлена ў якасці незалежнай дзяржавы. Далей ідзе логіка на ўзроўні булгакаўскага Шарыкава.

Казаць, аб узнікненні беларускай дзяржаўнасці ў 1990-1991 гадах, сцвярджае аўтар-невідзімка, можна ўмоўна: маўляў, рэспубліка знаходзілася ва ўмовах моцнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, аднак імкліва развівалася палітычная актыўнасць: рэгістравалася безліч партый, рухаў і франтоў. Як так? Выходзіць, паводле аўтара, калі ў краіне эканамічны крызіс і дзясяткі партый, то яна ўжо не незалежная краіна? Ды і не рэгістравалася ў Беларусі ў тыя часы дзясяткі рухаў і франтоў. Быў толькі адзіны — Беларускі Народны Фронт.

Не вытрымлівае аніякай крытыкі сцвярджэнне аўтара, што выкраданне літоўскімі спецслужбамі (якія нібыта не папярэдзілі беларускія ўлады) у Мінску ў студзені 1994 года двух літоўскіх партыйных кіраўнікоў Буракавічюса і Ермалавічюса сведчыць пра фактычную адсутнасць беларускай незалежнасці. Шпіёнскія гульні — неад’емная характэрная рыса міжнародных адносінаў. Шпіёнскія скандалы ўзнікаюць раз-пораз у ЗША, Расіі, Польшчы і інш. Аднак ніхто не звязвае іх з існаваннем незалежнасці.

Да таго ж невядомаму аўтару трэба быць больш уважлівым. Афіцыйны Мінск у асобе тагачаснага міністэрства ўнутраных спраў і яго кіраўніка Уладзіміра Ягорава быў у курсе арышту літоўцаў-камуністаў. Больш за тое: у затрыманні ўдзельнічалі і беларускія праваахоўнікі. Іншая справа, што гэта не было афомлена пісьмова.
Складваецца ўражанне, што аўтар прадмовы выкарыстаў артыкул, апублікаваны ў «Нашай ніве» яшчэ ў верасні 2017 года пасля выкрадання ў Гомелі расійскімі спецслужбамі ўкраінца Паўла Грыба. У прыватнасці, фраза Лукашэнкі пра «прохожий двор» перададзена дакладна. Калі выкралі Грыба, значыць, і дагэтуль Беларусь — прахадны двор.

Што да заказных забойстваў Ліснічука і Арцымені. Ці зноў гэта цень на незалежнасць? У ЗША за ўсю гісторыю былі забіты некалькі прэзідэнтаў. Колькі забойстваў (толькі палітыкаў) адбылося ў сучаснай Расіі? Аднак ніхто не ставіць пад сумнеў расійскую незалежнасць, напрыклад, праз забойства Барыса Нямцова.

Незалежныя журналісты і эксперты слушна заўважылі, што аўтар прадмовы, гаворачы пра забойствы Ліснічука і Арцымені, нічога не кажа пра зніклых палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранку, бізнесмена Анатоля Красоўскага і аператара Дзмітрыя Завадскага. Ад сябе дададзім, што ў кастрычніку 1997 года быў забіты сябар дзяцінства Лукашэнкі, 37-гадовы кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. Лукашэнка асабіста прыехаў на пахаванне Мікалуцкага: «Целились в меня, а попали в Женю!».

Ліст графа Аляксандра Прушынскага на адрас Вярхоўнага Савета Беларусі, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Ліст графа Аляксандра Прушынскага на адрас Вярхоўнага Савета Беларусі, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Аўтар аперуе апакаліптычнымі лічбамі інфляцыі, кажа, што да Лукашэнкі мела месца абсалютнае падзенне вытворчасці і сельскай гаспадаркі, наступ злачыннасці. Наконт апошняга можна параіць звярнуцца да апошняй кнігі члена апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12 склікання Сяргея Навумчыка «1993». У ёй — пераканаўчыя лічбы: злачыннасць за гады кіравання Лукашэнкі павялічвалася ледзь не ў геаметрычнай прагрэсіі. Апагеем сталі тэракты ў Мінску 4 ліпеня 2008 года і ў метро 11 красавіка 2011 года.

На прэтэнзіі аўтара ў адносінах да сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў першай палове 1990-х можна сцвярджаць: усё вярнулася на свае колы. Толькі з вялікімі запазычанасцямі і крэдытамі. Няўжо аўтар не памятае фінансава-эканамічны абвал на пачатку 2011 года, знікненне валюты? Калі забыўся, то яму можна нагадаць знакамітую фразу тагачаснага расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, кінутую ім на паседжанні Дзяржсавета ў Хабараўску ў лістападзе 2011 года: «У соседей-белорусов стопроцентная инфляция. Реформы надо проводить вовремя».

Аднак пераконваць лукашэнкаўскага прапагандыста ў заганнасці існуючай эканамічнай мадэлі — тое же самае, што пляваць супраць ветру. Таму лепш «злавіць» яго на больш канкрэтнай тэме.

Аперацыя «Канстытуцыя»

Праект адкрываецца публікацыяй пра тое, як 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Раздзел вельмі няўдалы, слабы, падрыхтаваны абы як.

У раздзеле, напрыклад, сцвярджаецца, што старт новай Канстытуцыі быў нададзены 20 ліпеня 1990 года, калі быў абраны склад Канстытуцыйнай камісіі. Гэта так, але ж саму Канстытуцыйную камісію Вярхоўны Савет стварыў асобнай пастановай яшчэ 22 чэрвеня 1990 года і прызначыў яе кіраўніком старшыню Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея.

Неправамерна аўтарскае сцвярджэнне, што БНФ выступаў за парламенцкую рэспубліку, а астатнія палітычныя сілы — за прэзідэнцкую. Дастаткова нагадаць, што пры галасаванні шляхам падачы імянных бюлетэняў у лютым-сакавіку 1994 года дэпутацкая група камуністаў на чале з Міхаілам Качаном адмовілася галасаваць па прычыне таго, што ў бюлетэнь была ўключана глава аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, дэпутацкая група ў Вярхоўным Савеце 12 склікання «Беларусь» (лабіявала палітыку кіраўніка Савета міністраў Вячаслава Кебіча) пэўны час таксама выступала супраць інстытута прэзідэнцтва. У прыватнасці, член групы, дэпутат Франц Мінько 20 студзеня 1993 года агучыў канстытуцыйны праект, у якім пасада прэзідэнта адсутнічала.

Імянны бюлетэнь, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Імянны бюлетэнь, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Што да парламенцкай апазіцыі БНФ, то яна выступала за тое, каб прэзідэнт выконваў чыста прадстаўнічыя функцыі (як, напрыклад, у ФРГ). Дастаткова прачытаць адмысловую заяву апазіцыі БНФ ад 16 чэрвеня 1993 года.

У праекце пададзена інтэрв’ю з Рыгорам Васілевічам, былым старшынёй Канстытуцыйнага Суда і Генпракурорам, што заканамерна, бо Рыгор Аляксеевіч, кіраўнік юрыдычнага аддзела Вярхоўнага Савета (1989-1994) быў адным з лепшых і падрыхтваных на той час беларускіх юрыстаў. Пры галасаванні на пасаду суддзі Канстытуцыйнага Суда ў красавіку 1994 года малады Васілевіч заняў 3-е месца, саступіўшы Валерыю Ціхіне і Валянціне Падгрушы. Аднак падчас рэферэндуму-96 Васілевіч перайшоў на бок Лукашэнкі.

У такім кантэксце трэба зазначыць: калі Васілевіч называе прозвішча кіраўніка першай рабочай групы Канстытуцыйнай камісіі (Васіль Шаладонаў), то дзеля аб’ектыўнасці трэба называць кіраўніка рабочай групы №2. І тут узнікаюць праблемы. Бо кіраўніком групы №2 быў Віктар Іосіфавіч Ганчар.

Васілевіч кажа, што палітычныя рашэнні былі за Вярхоўным Саветам і Канстытуцыйнай камісіяй. Калі з першым тезісам варта пагадзіцца, то з другім — не. Бо Канстытуцыйная камісія заўсёды была ў становішчы «Золушки» і «хромой утки». Віктар Ганчар правільна казаў, што рашэнні камісіі не выконваюцца, і што сама яна ніколі не збіралася ў поўным складзе.

У размове Рыгор Васілевіч кажа, што прынцыповых рашэнняў у адносінах да Канстытуцыі не прымалася да пачатку 1994 года. Гэта таксама не зусім так. Дастаткова нагадаць пастанову Вярхоўнага Савета №2176-XII ад 5 лютага 1993 года. Паводле гэтага нарматыўнага прававога акта, у праекце Канстытуцыі замацоўваліся наступныя палаженні: дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад; вышэйшы орган дзяржаўнай улады —Вярхоўны Савет, частка дэпутатаў якога можа працаваць на пастаяннай аснове, а іншая сумяшчае дэпутацкія абавязкі з вытворчай або службовай дзейнасцю; Беларусь — прэзідэнцкая рэспубліка, у якой прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком выканаўчай улады; пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь; мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя прадстаўнічыя органы, мясцовыя рэферэндумы, сходы грамадзян і іншыя формы прамога ўдзелу насельніцтва ў грамадскіх справах у межах кампетэнцыі, прадастаўленай ім законам; паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання ў вызначэнні сваёй унутранай арганізацыі і стварэння выканаўчых органаў устанаўліваюцца законам; дзяржаўныя гарантыі ўсім грамадзянам роўных правоў для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці, акрамя забароненай законам, а таксама стварэння аднолькавых умоў для развіцця ўсіх форм уласнасці; даступнасць бясплатнага медыцынскага абслугоўвання і атрымання бясплатнай адукацыі ў дзяржаўных установах.

Спісы дэпутатаў па выдачы бюлетэняў па галасаванні па асобных палажэннях праекта Канстытуцыі, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Спісы дэпутатаў па выдачы бюлетэняў па галасаванні па асобных палажэннях праекта Канстытуцыі, 1994. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне праводзіць імянное галасаванне па главах «Вярхоўны Савет», «Прэзідэнт» і па раздзеле «Мясцовае кіраванне і самакіраванне» (таксама памылка ў назве рэдакцыі «СБ») было прынята не 21 лютага 1994 года Канстытуцыйнай камісіяй, а 22 лютага — пастановай Вярхоўнага Савета. У гэты ж дзень была створана адпаведная Падліковая камісія на чале з Віктарам Ганчаром.

Рыгор Аляксеевіч яўна перабольшвае, калі кажа, што артыкул пра адукацыю быў больш складаным, спрэчным і толькі нібыта прадстаўнікам-дэпутатам ветэранскіх арганізацый было важна, што ў нас існуе бясплатная адукацыя (маецца на ўвазе ў каледжах і ў ВНУ). Тое, што бясплатная адукацыя (сярэдняя спецыяльная і вышэйшая) будуць замацаваныя ў Канстытуцыі, не выклікала сумневу. А ветэранаў больш хвалявала пытанне пра тое, як у новым Асноўным Законе замацаваць сваю квоту, прадстаўніцтва. У такім разе яны маглі не ўдзельнічаць у класічных выбарах па акругах, а мелі мажлівасць атрымаць запаветныя дэпутацкія мандаты на з’ездах сваіх грамадскіх арганізацый. Але Вярхоўнаму Савету хапіла розуму…

Істотны недахоп раздзела — пропуск некаторых прынцыповых рэчаў. Напрыклад, пасаду прэзідэнта імкнуліся ўвесці яшчэ ў 1991 годзе. Нічога не гаворыцца пра прапановы грамадзянаў, устаноў, партый, рухаў наконт апублікаваных праектаў Канстытуцыі Беларусі ў 1991-1993 гадах.

Вельмі кволая мультымедыйная частка праекта: некалькі фатаздымкаў, уключаючы загалоўкі тагачасных галоўных газет, фота Грыба (можна ўявіць, колькі ўзгадненняў прайшлі гэтыя здымкі). Але пры жаданні можна было знайсці тыя дакументы, якія нідзе не публікаваліся. Гэта і спісы дэпутатаў, якія ўзялі імянныя бюлетэні па галасаванні па асобных палажэннях канстытуцыйнага праекта зімой 1994 года, сам імянны бюлетэнь і інш. Ды й у самога Рыгора Васілевіча, канешне, у асабістым архіве маюцца цікавыя дакументы, датычныя прыняцця Канстытуцыі-94.

Аўтарам праекта 25.by застаецца пажадаць быць больш аб’ектыўнымі, пільнымі, не быць «митрофанушками» найноўшай і складанай гісторыі нашай краіны на пачатку 1990-х, не падганяць яе пад адну асобу.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-24 16:10:34
"Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссия») анансавала новы мультымедыйны праект, прысвечаны 25-годдзю дзяржаўнасці Беларусі. Галоўны месыдж такі..."

Ну няўжо нельга даць спасылку?! Рэкламаваць Саўбелію на НЧ дык так як мае быць!
Палез шукаць тую мульты і медыю, каб мець сваё меркаванне, а не бел-чырвона-белае.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-24 16:23:22
Зразумела, што ад б-ч-б кандыдата б-ч-б навук нічога акрамя словаблуддзя чакаць не прыходзіцца.

Наша Ніва: "«Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссія») анансавала цыкл гістарычных публікацый 25.by, прысвечаны знамянальнай даце — 25 гадоў інстытуту прэзідэнцтва ў нашай краіне." Але загаловак НН-артыкула "«Беларусь сегодня» прапанавала адлічваць гісторыю беларускай дзяржаўнасці з 1994 года." То бок словаблуддзе.

На маю думку дадзеная публікацыі кандыдата і публікацыя НН ад 23.10.18 нічога іншага не азначае, як прапаганда. То бок стакан напалову пусты з-за б-ч-б прапаганды або напалову поўны б-ч-б папагандай. А зараз чытаю артыкул нашага вядомага б-ч-б прапагандыста, прабачце б-ч-б навукоўца.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-24 16:33:56
Дзве цытаты з Саўбеліі: "В 2019 году Беларусь отметит знаменательную дату — исполняется 25 лет института президентства в нашей стране."

"Внимательный читатель возразит: позвольте, независимость Беларусь получила еще в 1991 году. А Декларация о государственном суверенитете была принята и вовсе в 1990–м. Однако принять — не значит ПОНЯТЬ. А тем более ПОСТРОИТЬ."

Дык ужо дзяржсуверэнітэт пабудавалі і таму парА адзначаць 25-годдзе ў 2019?
А чаго ж нядаўна пасёл РФ у РБ сказаў, што напад на Беларусь Расея будзе лічыць нападам на Расею? Няўжо мы самі пад кіраўніцтвам наймудрэйшага Глаўнакамандуючага Аляксандра Лукашэнкі не абаронім дзяржаўны суверэнітэт Беларусі?

То бок стакан напалову пусты з-за ч-з прапаганды або напалову поўны ч-з папагандай.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-24 16:50:19
Кур’яновіч: "Такім чынам з найноўшай гісторыі выкідаецца перыяд 1990-1991 гадоў, калі менавіта і адбыліся падзеі, якія зрабілі Беларусь сапраўдны незалежнай. Дык якая мэта праекта?"

Прапаганда. Такая ж як і мэта твайго твора. Абое рабое.Бо Гарбачоў бацька-заснавальні незалежнай РБ. Але сапраўды незалежнымі мы не сталі. Гэта нонсенс - маленькая РБ незалежная дзяржава. Такого не можа быць, таму што не можа быць ніколі. Тем более без ресурсов России. Лукашенко ставленник бывшей КП(б)Б. Наши коммунисты в то время четко выбрали момент, изменили Конституцию под Рыгоравіча (сделав минимальный возраст 35 лет) и удачно провели пиар-компанию председателя комитета Верховного Совета по борьбе с коррупцией, т.е. в то время наши комуняки поставили его бороться с ними же. Народ эту морковку скушал. Так наши коммунисты НИКОМУ не отдали власть в течение последних ста лет. Что будет после него не знаю. А пакуль дзяржава існуе. Б-ч-б ж тады хацелі як лепей, а атрымалася адраджэнне бальшавізму.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 14:38:20
Дазволь НЧ адрэдагаваць фінал маіх каментаў.

Кур’яновіч: "Такім чынам з найноўшай гісторыі выкідаецца перыяд 1990-1991 гадоў, калі менавіта і адбыліся падзеі, якія зрабілі Беларусь сапраўдны незалежнай. Дык якая мэта праекта?"

Прапаганда. Такая ж як і мэта твайго твора. Абое рабое. Бо Міхаіл Гарбачоў-перабудоўшчык СССР бацька-заснавальнік незалежнай РБ. Менавіта пасля яго перабудовы ўсе 15 рэспублік былога СССР сталі суверэннымі дзяржавамі. Але сапраўды незалежнымі мы не сталі. Бо такога не можа быць, таму што не можа быць ніколі. Тым больш без рэсурсаў Расеі. Гэта нонсенс - маленькая РБ незалежная дзяржава.
Лукашэнка стаўленік былой КП(б)Б. Нашы камуністы ў той час выразна выбралі момант, змянілі Канстытуцыю "пад Рыгоравіча" (зрабілі мінімальны ўзрост будучага прызідэнта 35 гадоў) і ўдала правялі піяр-кампанію Старшыні камітэта Вярхоўнага Савета па барацьбе з карупцыяй, то бок у той час нашы камунякі паставілі яго бароцца з імі ж. Народ гэту маркоўку з'еў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 14:38:29
Так нашы камуністы НІКОМУ не аддалі ўладу цягам апошніх ста лят. Што будзе пасля Рыгоравіча ня ведаю. А пакуль дзяржава існуе.
Бел-чырвона-белыя тады хацелі як мага лепей, а атрымалася адраджэнне бальшавізму.

Калі я часам пішу словы НАШЫ КАМУНІСТЫ ці БЕЛАРУСКІЯ КАМУНІСТЫ, то маю наўвазе толькі фармальную ГІСТАРЫЧНУЮ (з савецкіх часоў) назву гэтага палітычнага ўтварэння і ні ў якім разе не маю наўвазе, што, маўляў, гэтыя людзі і сёння недзе ў падпольлі сустракаюцца на з'ездзе былой кампартыі і нешта там вырашаюць ЯК КАМУНІСТЫ САВЕЦКІХ ЧАСОЎ. Камунізм мы праехалі. Хто сёння ва ўладзе? Былыя камуністы, але правільную назву трэба каб прыдумаў час. Патрыёты беларускія вось хто яны. Сапраўдныя патрыёты Беларусі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-26 14:47:32
Побач з Уладзімірам Леніным ля Дому ўрада ў Мінску трэба паставіць помнік Барону Георгу фон Гертлингу, рейхсканцлеру Германии в период брестских переговоров, і помнік Міхаілу Гарбачову. Бо гэтыя тры хлопцы датычны да нашае незалежнасці 1918, 1919 і 1990-1991г.г.

© Anatol Starkou.
Фэйсбук, October 26, 2016 at 7:08 AM

Больш цікавага на «Новым Часе»: